Раска гарбатая[3] (Lemna gibba) — від кветкавых раслін сямейства Ароннікавыя (Araceae).

Раска гарбатая

Расліна на паверхні вадаёма, Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lemna gibba L., 1753

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42591
NCBI  4470
EOL  1142165
GRIN  t:400077
IPNI  526178-1
TPL  kew-109294

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Вышыня росту: 0-1200 метраў н. у. м. Насяляе ў тропіках і ўмераных абласцях па ўсім свеце, за выключэннем Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Натуралізаваны ў Японіі. Гэтая трава свабодна плавае і расце ў стаялай вадзе, сажалках і рэзервуарах.

Батанічнае апісанне правіць

Лісце ад шырока яйкападобнага да круглявага, спінная паверхня зеленаватая, часам чырванавата-карычневая, асіметрычная, злёгку выпуклая, 2-7 х 2-4 мм. Карані да 15 см. Сцябло белае, тонкае. Суквецці каля 0,8-1 мм. Плады 0,5-1 х 0,3-1,2 мм, з крылом каля 0,2 мм. Насенне 0,7-0,9 х 0,4-0,6 мм, з 8-16 рэбраў. 2n = 40. Распаўсюджаны ў асноўным праз вегетатыўнае размнажэнне.

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваецца непасрэдна пры апрацоўцы сцёкавых вод, а таксама выкарыстоўваецца для вытворчасці біяэтанолу. Утрымліваюць вялікую колькасць вугляводаў, цэлюлозы, геміцэлюлозы ў параўнанні з іншымі воднымі раслінамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі правіць