Рафаіл Корсак
Рафаіл Корсак (свецкае імя Мікалай; каля 1595 — 28 жніўня 1640, Рым) — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Рафаіл Корсак | ||
---|---|---|
Rafał Korsak | ||
![]() | ||
![]() Герб «Корсак» | ||
|
||
1637 — 28 жніўня 1640 | ||
Царква | Уніяцкая царква | |
Абшчына | Кіеўская мітраполія | |
Папярэднік | Іосіф Руцкі | |
Пераемнік | Антоній Сялява | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне |
каля 1595 года каля Навагрудка |
|
Смерць |
28 жніўня 1640 Рым |
|
Пахаванне | ||
Дынастыя | Род Корсакаў | |
![]() |
Паходзіў з кальвінскай сям’і з шляхецкага роду Корсакаў. Навучаўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, дзе перайшоў у каталіцтва. Пазней пад уплывам кіеўскага мітрапаліта Іосіфа Руцкага перайшоў ва уніяцтва. У 1620 уступіў у ордэн базыльянаў, прыняўшы манашскае імя Рафаіл. Працягнуў навучанне ў папскіх калегіумах Брунсберга і Прагі (да 1615[1]), дзе вывучаў філасофію. У 1621—1624 вывучаў тэалогію ў рымскім калегіуме Св. Афанасія.
У 1625—1637 архімандрыт Віленскага Траецкага, у 1631 Ануфрыеўскага (Мсціслаўскае ваяводства), у 1632—1633 Кобрынскага Спаскага, у 1637—1640 Жыдзічынскага манастыроў. У 1626 прызначаны протаархімандрытам базыльянскага ордэна і епіскапам-каад’ютарам мітрапаліта Язэпа Руцкага. У 1626—1632 епіскап галіцкі, у 1632—1637 — турава-пінскі. У 1633 быў накіраваны ў Рым да папы Урбана VIII, ад якога дамогся адмовы ў прызнанні «Пунктаў заспакаення Русі», што былі выдадзеныя Уладзіславам Вазам і легалізоўвалі праваслаўную царкву ў Рэчы Паспалітай.
У 1637 прызначаны мітрапалітам Кіеўскім і Усяе Русі. Падтрымліваў курс на прымірэнне ўніятаў з праваслаўнымі. У 1639 прасіў у папы Урбана VIII дазволу склікаць сумесны сабор праваслаўных і ўніятаў, з мэтай стварэння адзінага рускага патрыярхату Рэчы Паспалітай. Клапаціўся аб беатыфікацыі Іасафата Кунцэвіча.
Памёр і пахаваны ў Рыме.
Зноскі
- ↑ Паводле зб. Praha-Vilnius, 1981: Florovský Antonín V., Čeští jezuité na Rusi. Jezuitské provincie a slovanský východ, Praha, Vyšehrad 1941.