Спаскі манастыр (Кобрын)

(Пасля перасылкі з Кобрынскі Спаскі манастыр)

Спаскі манастыр — колішні манастыр у г. Кобрын, размешчаны па адрасе вул. 17-га Верасня, 11. Помнік архітэктуры барока.

Славутасць
Спаскі манастыр
52°12′53″ пн. ш. 24°21′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Кобрын
Канфесія Праваслаўе
Уніяцтва
Архітэктурны стыль барока
Першае згадванне 1465
Будаўніцтва XVIIXVIII стагоддзі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Манастыр ў пач. XX ст.

Упершыню ўпамінаецца ў 1465 г. у лісце княгіні кобрынскай Ульяны. У 1501 г. удава князя Івана княгіня Фядора (Тэадора) з Рагатынскіх адпісала манастыру сяло Корчыцы з людзьмі і ўсімі данінамі, 2 карчмы ў Кобрыне, 10-ю мерку жыта з млына на р. Кобрынка і 10-ю капу жыта і яравога збожжа з Кобрына. На пачатак XVI ст. манастыр ужо меў цагляныя жылыя і службовыя карпусы, капліцу. Пасля Брэсцкай уніі 1596 г. манастыр стаў уніяцкім. У XVIIXVIII стст. неаднаразова перабудоўваўся. У манастыры праходзіў Кобрынскі сабор 1626 г. У 16321633 гг. яго архімандрытам быў уніяцкі царкоўны дзеяч Р. Корсак.

Указам расійскага імператара 1828 г. у манастыры адкрыта духоўнае вучылішча. Пасля Полацкага сабору 1839 г., дзе была скасавана унія, манастыр быў закрыты. Пасля пажару ў другой палове ХІХ ст. не аднаўляўся. У 1920-я гады рэстаўрыраваны, у ім быў павятовы суд.

Архітэктура правіць

 
Брама і будынак манастыра

У пачатку XVI ст. манастыр меў мураваныя жылы і службовыя карпусы, капліцу. Да нашага часу захаваўся мураваны двухпавярховы прамавугольныны ў плане, накрыты высокім ламаным дахам будынак (даўжыня 30 м, шырыня 10 м). Сіметрычны галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам, завершаным фігурным атыкавым франтонам. Фасады раскрапаваныя пілястрамі і фігурнымі філёнгамі вакол прамавугольных аконных праёмаў. Па верху сцен праходзіць развіты карніз. У інтэр'еры пры ўваходзе шырокая аднамаршавая лесвіца. Пачатковая планіроўка змененая. У інтэр'еры зберагліся элементы барочнага дэкору. Таўшчыня сцен 1,2 м, у сутарэннях больш за 2 м. Перакрыцці над паверхамі плоскія бэлечныя, над сутарэннямі — цыліндрычныя скляпенні. Пачатковая планіроўка змененая, у левым крыле частка акон замураваная.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць