Рафаіл Корсак

(Пасля перасылкі з Рафаіл (Корсак))

Рафаіл Корсак (свецкае імя Мікалай; каля 1595 — 28 жніўня 1640, Рым) — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Рафаіл Корсак
Герб
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 19 красавіка 1632
Дыяцэзія Пінская і тураўская епархія
Папярэднік Grzegorz Michałowicz[d]
Пераемнік Pachomiusz Woyna Orański[d]
каталіцкі архібіскуп
з 5 лютага 1637
Дыяцэзія Руская ўніяцкая царква
Папярэднік Іосіф Вельямін Руцкі
Пераемнік Антоній Сялява
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1598
Смерць 28 жніўня 1640(1640-08-28)
Пахаванне
Дынастыя Корсакі-Бабыніцкія[d] і Корсакі
Бацька Сямён Іванавіч Корсак[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходзіў з кальвінскай сям’і з шляхецкага роду Корсакаў. Навучаўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, дзе перайшоў у каталіцтва. Пазней пад уплывам кіеўскага мітрапаліта Іосіфа Руцкага перайшоў ва уніяцтва. У 1620 уступіў у ордэн базыльянаў, прыняўшы манашскае імя Рафаіл. Працягнуў навучанне ў папскіх калегіумах Брунсберга і Прагі (да 1615[1]), дзе вывучаў філасофію. У 1621—1624 вывучаў тэалогію ў рымскім калегіуме Св. Афанасія.

У 1625—1637 архімандрыт Віленскага Траецкага, у 1631 Ануфрыеўскага (Мсціслаўскае ваяводства), у 1632—1633 Кобрынскага Спаскага, у 1637—1640 Жыдзічынскага манастыроў. У 1626 прызначаны протаархімандрытам базыльянскага ордэна і епіскапам-каад’ютарам мітрапаліта Язэпа Руцкага. У 1626—1632 епіскап галіцкі, у 1632—1637 — турава-пінскі. У 1633 быў накіраваны ў Рым да папы Урбана VIII, ад якога дамогся адмовы ў прызнанні «Пунктаў заспакаення Русі», што былі выдадзеныя Уладзіславам Вазам і легалізоўвалі праваслаўную царкву ў Рэчы Паспалітай.

У 1637 прызначаны мітрапалітам Кіеўскім і Усяе Русі. Падтрымліваў курс на прымірэнне ўніятаў з праваслаўнымі. У 1639 прасіў у папы Урбана VIII дазволу склікаць сумесны сабор праваслаўных і ўніятаў, з мэтай стварэння адзінага рускага патрыярхату Рэчы Паспалітай. Клапаціўся аб беатыфікацыі Іасафата Кунцэвіча.

Памёр і пахаваны ў Рыме.

Зноскі

  1. Паводле зб. Praha-Vilnius, 1981: Florovský Antonín V., Čeští jezuité na Rusi. Jezuitské provincie a slovanský východ, Praha, Vyšehrad 1941.

Спасылкі

правіць