Рахіль Міхайлаўна Месерэр-Плісецкая

Рахіль Міхайлаўна Месерэр-Плісецкая (творчы псеўданім — Ра Месерэр; 19 лютага [4 сакавіка] 1902, Вільня, Расійская імперыя — 20 сакавіка 1993, Масква, Расія) — савецкая актрыса нямога кіно, жонка Міхаіла Плісецкага  (руск.), маці балерыны Маі Плісецкай і балетмайстраў Аляксандра  (руск.) і Азарыя Плісецкіх  (руск.).

Рахіль Міхайлаўна Месерэр-Плісецкая
Дата нараджэння 4 сакавіка 1902(1902-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1993(1993-03-20) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Q114203241?
Муж Mikhail Plisetski[d]
Дзеці Мая Міхайлаўна Плісецкая, Alexander Plisetski[d] і Azari Plisetski[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка
IMDb ID 11255470
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 4 сакавіка (19 лютага па старым стылі) 1902 года ў Вільні, ў яўрэйскай сям’і зубнога ўрача Мендэля Беркавіча (Міхаіла Барысавіча) Месерэра (1866—1942)[1] і Сімы Майсееўны (народжанай Шабад, 1870—1929), у якой акрамя яе было яшчэ 9 дзяцей[2][3]. Бацька паходзіў з Даўгінава, маці — з Антокаля. Усе дзеці М. Б. Месерэра атрымалі біблейскія імёны (Пніна, Азарый, Матаній, Майсей, Рахіль, Асаф, Элишева, Суламіф, Эмануіл, Амінадаў)[1]. У 1940 годзе ад другога шлюбу Міхаіла Месерэра нарадзілася яшчэ адна сястра Рахілі — Эрэла. Сярод братоў і сясцёр Рахілі ў далейшым таксама праславіліся Азарый  (руск.), Суламіф  (руск.) і Асаф.

Рахіль Месэрэр скончыла ў 1925 годзе ВГІК (клас Льва Куляшова  (руск.)). Яшчэ ў гады навучання выйшла замуж за Міхаіла Плісецкага  (руск.), паклаўшы пачатак тэатральнай дынастыі Плісецкіх — Месерэр. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Мая (1925—2015), Аляксандр  (руск.) (1931—1985) і Азарый  (руск.) (нар. 1937).

У першыя гады Савецкай улады здымалася на кінастудыях «Бухкино» і «Звезда Востока  (руск.)». Апроч самога Узбекістана, здымалася ў Алтайскіх гарах, Калмыкіі і Украіне, дзе сгуляла ў фільме «Зямля кліча» («Дачка рабіна»). Кар’ера кінаактрысы Ра Месерэр была хуткаплыннай, бо яна прысвяціла сябе сям’і і мужу, якога суправаджала ў камандзіроўках на Шпіцберген, дзе ён быў генеральным консулам у Барэнцбургу і начальнікам вугальных руднікоў. 30 красавіка 1937 года Міхаіл Плісецкі быў арыштаваны, а ў пачатку сакавіка 1938 года была арыштаваная Рахіль. Дачку Рахілі, Маю Плісецкую, над якой навісла пагроза дзіцячага дома, удачарыла сястра Суламіф  (руск.), сын Аляксандр  (руск.) пасяліўся ў сям’і Асафа Месерэра.З успамінаў Маі Плісецкай:

«Характар у мамы быў мяккі і цвёрды, добры і ўпарты. Калі ў трыццаць восьмым годзе яе арыштавалі і патрабавалі падпісаць, што муж шпіён, здраднік, дыверсант, злачынец, удзельнік змовы супраць Сталіна і іншае, і іншае — яна наадрэз адмовілася. Выпадак па тых часах гераічны. Ёй далі 8 гадоў турмы»[1].

Рахіль Месерэр першапачаткова была адпраўлена ў Бутырскую турму  (руск.) разам з трэцім дзіцём, якое толькі нарадзілася, а пасля прысуду як жонка ворага народа  (руск.) этапавана ў Акмолінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы  (руск.). У выніку шматлікіх клопатаў і прашэнняў праслаўленых брата і сястры — Асафа і Суламіфі Месерэр, у канцы лета 1939 года Рахіль была пераведзена на вольнае пасяленне ў Чымкент. У Чымкенце Месерэр працавала настаўнікам танцаў у адным з клубаў[1].

Вярнуцца ў Маскву Рахіль Месерэр-Плісецкай удалося за два месяцы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе. Пасля вызвалення яе акцёрская кар’ера была назаўжды спыненая.

Памерла ў Маскве ў 1993 годзе.

Фільмаграфія[4] правіць

 
У фільме «Другая жонка», 1927
 
У фільме "Пракажоная" (1928)

Дакументальны фільм правіць

У 2007 годзе быў зняты дакументальны фільм пра Рахіль Месерэр «Зорка з боку»[7], у якім выкарыстаны стужкі, што захаваліся ў Дзяржфільмафондзе  (руск.). Вытворчасць: ТК «Гамаюн» па замове тэлеканала «РЕН ТВ»; рэжысёр і аўтар сцэнарыя Фірдаўс Зайнутдзінаў, аператар Яўген Кутузкін, Тэкст чытае Ірына Апексімава. Выйшаў у эфір 12 верасня 2007 года на тэлеканале «Культура»[8].

Зноскі

  1. а б в г Плисецкая М. М. Я, Майя Плисецкая…— М.: АСТ Москва, 2008. — 490 с.
  2. Воспоминания Александра Мессерера. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2015. Праверана 5 верасня 2014.
  3. У запісе аб шлюбе, даступнай на сайце яўрэйскай генеалогіі JewishGen.org (патрабуецца рэгістрацыя), паказваецца, што Мендаль Беркович Месерэр, ураджэнец мястэчка Даўгінава 29 гадоў, і Шыма Моўшаўна Шабад, ураджэнка Антокаля 24 гадоў, пабраліся шлюбам 19 студзеня 1895 года ў Вільні. Сіма Майсееўна Шабад ва ўсіх дакументах таго перыяду, у тым ліку ў запісе аб нараджэнні дачкі Рахілі, запісана як «Шыма Моўшава Шабад».
  4. Госфильмофонд РФ. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2014. Праверана 25 лютага 2010.
  5. Кинодокументы по истории Алтая Архівавана {{{2}}}.
  6. Азарий Мессерер «Мама Ра. История семьи Мессерер». Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2015. Праверана 25 лютага 2010.
  7.   Документальный фильм «Звезда со стороны» (2007)
  8. «Звезда со стороны»: Документальный фильм // Телеканал «Культура».