Раўфольфія (Rauvolfia) — род кветкавых раслін сямейства кутровых. Каля 50 (па іншых звестках да 100) відаў. Пашыраны ў тропіках, акрамя Аўстраліі. Трапляюцца на ўзлесках вільготных трапічных лясоў.
Кусты, паўкусты або дрэвы, якія ўтрымліваюць млечны сок. Лісце простае, суцэльнае, часта скурыстае. Кветкі ў верхавінках ці пазушных суквеццях. Плод — з 2 касцянак. Падземныя органы раўвольфіі змяінай (Rauvolfia serpentina) і некаторых іншых відаў маюць у сабе алкалоіды (рэзерпін, рэстынамін, іахімбін), якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Лекавыя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».