Раўдоне

мястэчка ў Літве

Раўдоне (літ.: Raudonė, традыцыйная беларускія назвы — Раўданы, Раўдань) — мястэчка у Літве, у Юрбаркаскім раёне Таўрагскага павета, на рацэ Нёман. Вядома ў першую чаргу сваім замкам і вялікім паркавым ансамблем.

Мястэчка
Раўдоне
літ.: Raudonė
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Насельніцтва
  • 510 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-74057
Раўдоне на карце Літвы
Раўдоне (Літва)
Раўдоне

Гісторыя правіць

 
Раўдонеўскі замак, малюнак XIX стагоддзя Напалеона Орды

У 1337 годзе экспедыцыя Тэўтонскіх рыцараў і іншых крыжакоў пад кіраўніцтвам караля Багеміі Іагана і герцага Ніжняй Баварыі Генрыха XIV заснавала драўляна-земляны замак на рацэ Нёман насупраць руін Хрыстмемеля. У гонар Генрыха замак назвалі па-нямецку Баербург (ням.: Bayerburg; літ.: Raudonpilis), што азначае «Замак баварцаў».

Замак выкарыстоўваўся як ваенная база і цэнтр забеспячэння для экспедыцый у цэнтральную Літву ці паўночней у Жамойць.

Праз год яго беспаспяхова трымаў у аблозе на працягу 22 дзён вялікі князь літоўскі Гедзімін. Гедзімін памёр падчас наступнай аблогі замка ў 1341 годзе. Паводле народнай легенды, дуб Гедзіміна у паркавым ансамблі вырас на месцы, дзе князь атрымаў смяротную рану. Пасля яго смерці яго сыны ўрэшце заваявалі замак Баербург.

 
Дуб Гедзіміна ў Раўдоне

У XVI стагоддзі замак належаў польскаму каралю Жыгімонту II Аўгусту. Новы замак быў пабудаваны на руінах старога нямецкім рыцарам Геранімам Крышпін-Кіршэнштэйнам. З тых часоў замак неаднаразова перабудоўваўся. У XVIII стагоддзі ўладальнікі маёнтка Раўдоне шляхцічы Алендскія герба «Равіч» нанялі літоўскага архітэктара Лаўрына Гуцявічуса для рэканструкцыі замка.

 
Замак у Раўдоне

Наступны ўладальнік, князь Платон Аляксандравіч Зубаў, атрымаў памесце ў першай палове XIX стагоддзя і яго сям’я зноў перабудавала замак, наняўшы архітэктара Чэзарэ Анікіні (Cezaris Anikinis). Будынак набыў рысы псеўдагатычнай архітэктуры. Яго апошнімі ўладальнікамі былі Сафія Уоксел (Зубава) і яе партугальскі муж з вострава Мадэйра, Хасэ Карлас дэ Фарыя і Кастра.

У культуры правіць

Раўдонеўскі замак з’яўляецца месцам дзеяння усходнепрускай легенды, вядомай, як Die weiße Jungfrau der Bayerburg («Белая Дама Баербурга»)[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Urban, William. The Teutonic Knights: A Military History. Greenhill Books. London, 2003, p. 133. ISBN 1-85367-535-0
  • Polski słownik biograficzny / komitet redakcyjny Władysław Konopczynski … [et al.]. Publisher Kraków : Skład główny w ksieg. Gebethnera i Wolffa, 1935-.ISBN 8386301015 (set)

Спасылкі правіць