Ржаўка 1

аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ржа́ўка 1[2] (трансліт.: Ržaŭka 1, руск.: Ржавка 1) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Ржаўка 1
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
158 м
Колькасць двароў
133[1]
Насельніцтва
415[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213260
Аўтамабільны код
6
СААТА
7250808056
Ржаўка 1 на карце Беларусі ±
Ржаўка 1 (Беларусь)
Ржаўка 1
Ржаўка 1 (Магілёўская вобласць)
Ржаўка 1

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 15 км у напрамку на захад ад горада Слаўгарад, за 84 км ад Магілёва, за 76 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў[3].

Гісторыя правіць

Старажылы сведчаць, што вёска была ўжо да прыгону, назву атрымала ад балоцістай мясцовасці — іржавая вада. Паводле другога падання, Ржаўка перад адменай прыгоннага права называлася Луб-Камочышча (Лубкамочышча). З 1774 уласнасць князя Галіцына. У 1906 знойдзены скарб, што складаўся з пражскіх грошаў[4]. У 1924—1961 гадах цэнтр Ржаўкаўскага сельсавета.

Насельніцтва правіць

  • 1926 год — 994 чалавекі[4].
  • 1999 год — 398 чалавек.
  • 2001 год — 391 жыхар, 120 двароў[3].
  • 2010 год — 365 чалавек.
  • 2011 год — 415 чалавек[1]

Інфраструктура правіць

У аграгарадку працуюць аддзяленне паштовай сувязі, сельская бібліятэка, АТС, сацыяльна-культурны цэнтр, фізкультурна-спартыўны комплекс «Бадзёрасць і здароўе», сельская бібліятэка, ДУА «Ржаўская базавая школа», ДУА «Ржавский яслі-сад», фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, магазін, закусачная[1].

Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].

Зноскі

  1. а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Іржа́ўка, Аржа́ўка, Ржа́ўка Стара́я
  3. а б в БелЭн 2001.
  4. а б Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 579

Літаратура правіць

  • Ржаўка 1-я // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 387. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 27. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-86. Выданне 1981 года. (руск.)

Спасылкі правіць