Роберт Язэп Тамушанскі

(Пасля перасылкі з Роберт Тамушанскі)

Роберт Язэп Тамушанскі (3 ліпеня 1940, г. Порт-Чэстэр, штат Нью-Ёрк, ЗША — 10 снежня 1996) — беларускі рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, філолаг, публіцыст.[1]

Роберт Язэп Тамушанскі
Дата нараджэння 3 ліпеня 1940(1940-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1996(1996-12-10) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці публіцыст, філолаг
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 3 ліпеня 1940 у г. Порт-Чэстэр у штаце Нью-Ёрк, ЗША. Унук беларускага селяніна з Аўгустоўскага павета. Паходзіў з беларуска-нямецка-французскай сям’і: бацькі — Язэп Юры і Ганна Маргарэт (з дому Рут) Тамушанскія. У 1945—1952 гг. вучыўся ў пачатковай школе. Пазней паступіў у сярэднюю школу, адкуль у 1954 г. перайшоў у каталіцкую, якую паспяхова скончыў у 1958 г.

Пасля выпускных экзаменаў 15 жніўня 1958 г. уступіў у кляштар айцоў базыльянаў, дзе адбыў двухгадовы навіцыят. У 1960 г. выехаў у г. Мундэр (Канада), дзе займаўся гісторыяй і стараславянскай мовай. З верасня 1961 г. вывучаў філасофію ва ўніверсітэце г. Атава. У студэнцкія гады знайшоў духоўную падтрымку і апірышча ў беларускага святара Францішка Чарняўскага і біскупа Часлава Сіповіча. У маі 1964 г. cкончыў Атаўскі ўніверсітэт у Канадзе і пераехаў у Еўропу. Вывучаў тэалогію ў каталоцкай духоўнай семінарыі г. Кёнігштайн (Германія), якую скончыў у 1966 г., а 3 снежня быў пасвячоны ў святара грэка-каталіцкага абраду. Працаваў у Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане. З сярэдзіны 1960-х гадоў прымаў удзел у рэлігійным і культурна-грамадскім жыцці беларускага замежжа. 3 1967 намеснік дырэктара Беларускай школы імя Св. Кірылы Тураўскага ў Лондане. У 1971 г. скончыў Лонданскі ўніверсітэт, абараніўшы дысертацыю на тэму «Нямецкія запазычанні ў беларускай мове» і атрымаў ступень доктара філалогіі. У тым жа годзе стаў намеснікам кіраўніка Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане, членам англа-беларускага навуковага таварыства, а далей выехаў у Рым, каб стаць намеснікам галоўнага рэдактара Беларускай секцыі радыё Ватыкана. З 1977 г. — галоўны рэдактар. У тым жа годзе г. скончыў Папскі інстытут арабістыкі і ісламскіх навук у Рыме і адначасова і атрымаў дыплом у галіне сучаснай арабскай літаратурнай мовы. Быў вялікім аматарам арабскай культуры.

Памёр 10 снежня 1996 у Рыме. Пахаваны ў Рыме на Cimitero Flaminio ў супольнай магіле з чатырма іншымі духоўнымі асобамі.

Дзейнасць

правіць

Вывучаў славянскую і германскую філалогію, арабістыку, гісторыю філасофіі і рэлігіі, беларуска-яўрэйскія літаратурныя сувязі канца ХІХ — пач. ХХ ст. Супрацоўнічаў з часопісам «Божым шляхам», «Джэнл оф беларашн стадзіз», «Унія». Аўтар прац «Старонкі з гісторыі царквы ад пачатку да 1850 г.» (1977), «Сістэматычнае і гістарычнае выясненне Боскае літургіі паводле бізантыйскага абраду» (1991) і інш. Выступаў па Ватыканскім радыё з прамовамі па рэлігійнна-царкоўнай гісторыі Беларусі, з малітвамі і казаннямі. Чытаў сваю тэалагічную працу «Бог і чалавек. Дапаможнік тым, што шукаюць праўды»; перапрацаваў для радыёперадач «Кароткі катэхізм для беларусаў-католікаў» А. Я. Рэшаця ў выглядзе рэлігійных гутарак.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Мн.; Мюнхен, 1999.