Адкрыць галоўнае меню

Рагнвальд Ульфсан

шведскі арыстакрат
(Пасля перасылкі з Рогнвальд Ульвсан)

Рагнвальд Ульфсан (шведск.: Ragnvald Ulfsson den gamle, або шведск.: Ragnvald jarl) — ярл Вестэргётланда (10101019), пасаднік у Ладазе з 1019 года.

Рагнвальд Ульфсан
шведск.: Ragnvald Ulfsson den gamle
Olav den helliges saga-Olav Ragnvald-C. Krohg.jpg
Род дзейнасці: ярл Вестэргётланда, пасаднік у Ладазе
Дата нараджэння: X стагоддзе
Дата смерці: XI стагоддзе
Бацька: Ульф Тостэсан[d]
Маці: Сфандра (Інгеборга)
Жонка: Інгеборга Тругведоцір[d]
Дзеці: Улеб[d], Эйліў Рагнвальдсан[d] і Стэнкіль

БіяграфіяПравіць

Сын ярла Ульфа Тостэсана (шведск.: Ulf Tostesson) і Сфандры (Інгеборгі), выгадаваны[1] Торгнюрам Торгнюрсанам, лагманам Тыўндаланда (стар.-сканд.: Þorgnýr lögmaðr ці шведск.: Torgny Lagman). Сваяк па лініі маці шведскай прынцэсы Інгегерды — іх маткі былі сёстрамі[2].

Калі дачка шведскага караля Олафа Шатконунга Інгегерда выходзіла замуж за наўгародскага князя Яраслава Мудрага ў 1019 годзе, паводле «Саг пра Олафа Святога» Сноры Стурлусана і «Сага пра Эймунда», у пасаг прынцэса атрымала горад Альдэйгабарг (Старая Ладага) з прылеглымі землямі, якія атрымалі з тых часоў назву Інгерманландыі (зямлі Інгегерды), а Рагнвальд Ульфсан быў прызначаны пасаднікам (ярлам) Ладагі[3][4].

 
Крысціян Крог. Олаф Святы і Рагнвальд. Ілюстрацыя да выдання «Сноры Стурлусан. Круг Зямны», 1899 г.

У сазе пра Олафа Святога гаворыцца, што калі Олаф хаваўся ў Наўгародскай зямлі ў Інгегерды з 1028 года па 1030 год, то праездам гасцяваў у Рагнвальда Ульфсана таму, што паміж імі было «самае вялікае сяброўства».

Шлюбы і дзеціПравіць

Першы шлюб з ІнгеборгайПравіць

У Ладагу Рагнвальд Ульфсан прыбыў разам з сям'ёй. Жонкай яго была Інгеборг, старэйшая сястра караля Нарвегіі Олафа Тругвасана.

Дзеці:

  • Ульв (Улеб) Рагнвадльдсан — згадваецца ў летапісе пад 1032 годам, як ваявода наўгародцаў у паходзе на «Жалезныя Вароты».
  • Эйліў Рагнвадльдсан — паводле скандынаўскіх крыніц, стаў ярлам (пасаднікам) у Ладазе пасля смерці бацькі.

Другі шлюб з Астрыд (спрэчная здагадка)Правіць

Дзеці:

  • Стэнкіль (гіпатэтычна) (1028—1066), кароль Швецыі (1060—1066).

Пасля смерці Рагнвальда Астрыд вярнулася ў Швецыю з сынам Стэнкілем і выйшла замуж за шведскага караля Эмунда Старога

Спрэчная здагадка[5][6] ў тым ліку і пра другі шлюб, заснавана на атаясамленні згаданага ў сазе пра Хервёр бацькі Стэнкіля — Рагнвальда Старога з Рагнвальдам Ульфсанам.

ПродкіПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць