Род-Айленд (парода курэй)

Род-Айленд — мяса-яечная парода курэй. Выведзена ў 19 стагоддзі ў ЗША скрыжаваннем мясцовых курэй з палевымі кахінхінамі, дамініканскімі, чырвона-бурымі малайскімі курамі і бурымі легорнамі. Выкарыстоўваюць для стварэння матчыных ліній пры вытворчасці бройлераў і гібрыдных нясушак з павышанай яйцаноскасцю. Гадуюць у ЗША, краінах Заходняй Еўропы і інш.

Род-Айленд (певень)

Тулава шырокае. Крылы невялікія, слабаразвітыя. Галава сярэдняй велічыні з невялікім лістападобным грэбенем і чырвонымі вушынымі мочкамі. Дзюба і ногі жоўтыя. Апярэнне карычнева-чырвонае, сустракаецца чорнае пер’е на хвасце, крылах і шыі. Маса пеўняў 3-3,5 кг, курэй 2,3-2,5 кг. Яйцаноскасць 170—180 яец за год.

Літаратура правіць