Крошынскія
вялікалітоўскі княжацкі род
(Пасля перасылкі з Род Крошынскіх)
Крошынскія — вялікалітоўскі княжацкі род.
ГісторыяПравіць
Напэўна, галіна смаленскіх або чарнігаўскіх князёў Рурыкавічаў. Ужывалі герб, у геральдычных творах XVI—XVII ст. называны «Ліхтар», магчыма, мадыфікацыю трызуба Рурыкавічаў. Першы вядомы прадстаўнік роду князь Іван Раманавіч згадваецца ў 1446—1450 гадах. У 2-й палове XV ст. некалькі князёў Крошынскіх мелі вотчыны на ўсходзе Смаленскай зямлі, занятыя ў 1487 годзе войскамі вялікага князя маскоўскага Івана III. Узамен князь Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі (? — пасля 1513) атрымаў ад вялікага князя літоўскага Аляксандра ў 1503 годзе «двор» Дубна ў Гарадзенскім павеце да часу вызвалення смаленскіх уладанняў.
Адна з галін роду згасла ў 1561 годзе, другая жыла ў Літве і Жамойці да канца XVII ст.
Вядомыя прадстаўнікіПравіць
- Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі (? — пасля 1513), акольнічы і скарбнік смаленскі.
- Піліп Крошынскі
- Іван Піліпавіч Крошынскі (? — каля 1527).
- Васіль Іванавіч Крошынскі (? — да 1539).
- Іван Васілевіч Крошынскі (каля 1510—1561), апошні з гэтай галіны Крошынскіх.
- Васіль Іванавіч Крошынскі (? — да 1539).
- Цімафей Піліпавіч Крошынскі (? — каля 1543), акольнічы смаленскі.
- Іван Цімафеевіч Крошынскі (? — каля 1570), намеснік упіцкі (1546), браслаўскі (1554—1558).
- Іван Піліпавіч Крошынскі (? — каля 1527).
ЛітаратураПравіць
- Крошынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Сліж Н. Маёмасныя справы Мар’і Канстанцінаўны Крошынскай у святле яе тастаменту // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 14. — 2021. — С. 151—163.