Род Офенбергаў

Офенбергі (ням.: Offenbergen, руск.: Оффенберги) — баронскі род уласнага герба. У перакладзе з нямецкай мовы Offenberg — адкрытая гара. Заснавальнік роду — Фрэдэрык Георг Офенберг. Ёган Офенберг, намеснік Штырыі, быў паслом імператара Максімільяна II да Івана Грознага. Яго сын Лорэнц у 1576 пасяліўся ў Інфлянтах. 20 ліпеня 1634 род унесены ў рыцарскія матрыкулы Курляндскага княства. У XVIII ст. Офенбергі з’явіліся на Беларусі. Род падзяляўся на дзве галіны, адна з іх жыла ў Курляндыі (шляхецкае паходжанне зацверджанае пастановай № 2823 расійскай Герольдыі 3 красавіка 1862), другая на Беларусі. У Расійскай імперыі род баронаў Офенберг быў унесены ў шляхецкія матрыкулы Курляндскай губерні, у VI частку РК Віцебскай губерні і V і VІ частку РК Мінскай губерні.

Офенбергі
Offenberg CoA.png
Родапачынальнік Фрэдэрык Георг Офенберг
Месца паходжання Германія
Падданства Курляндыя, ВКЛ, Расійская імперыя
Commons-logo.svg Офенбергі на Вікісховішчы

ГербПравіць

На сярэбраным полі гербу дзве гары, якія маюць унізе адтуліны. Адна гара, справа — ніжэйшая, злева — вышэйшая. Горы на гербе з’явіліся, відаць, указваюць на геаграфію паходжання роду: нейкая мясцовасць у Германіі ці ў Чэхіі.

Беларуская лініяПравіць

Пачатак беларускай лініі паклаў Ян Эбергард Фрэдэрык Ежы фон Офенберг, які валодаў маёнткам Дайневічы ў Браслаўскім павеце і памёр у 1729. У 1820 Якуб Офенберг, праўнук Яна Эбергарда Фрэдэрыка Ежага, набыў у Ігуменскім павеце фальварак Лочын і вёску Сёмкава Слабодка ў Ігната і Антаніны з Завішаў Есьманаў. У сваім маёнтку ён заклаў касцёл, парк, сад і водаправод з фантанамі. У 1845 Лочын перайшоў да сына папярэдняга Віктара. У Лочыне працавала паравая лесапілка, ажыццяўлялася меліярацыя, недалёка ў лесе былі заснаваны новыя паселішчы: засценкі Барсукі і Блыхава, які пазней Часлаў Офенберг назваў у гонар бацькі Віктаравым. У верасні 1918 да маёнтка Лочын былі далучаны фальваркі і ўрочышчы Макаў’я, Язвінкі, Кучышча, Расохі. Часлаў быў апошнім уладаром маёнтку, 3 красавіка 1919 ён з сям’ёй выехаў у Мінск.

Прызнаныя ў шляхецкай годнасці Расійскай імперыі вывадамі Магілёўскага (22 чэрвеня 1804) і Мінскага (8 кастрычніка 1826) дваранскіх дэпутацкіх сходаў, з унясеннем у 4 частку Радаводнай кнігі Мінскай губерні. Вывадам 24 чэрвеня 1834 перанесеныя ў 6 частку РК Мінскай губерні. Зацверджаныя ў дваранстве Расійскай Імперыі загадам Сенату ад 28 ліпеня 1842 за № 10 585.

У 1913 некаторыя прадстаўнікі роду атрымалі пасведчанне з Курляндскага шляхецкага камітэта, што належаць да баронскага роду фон Офенбергаў. Мінскі ДДС здзейсніў дадатковыя вывады з пераносам асоб у 5 частку РК. У баронскай годнасці былі прызнаны Часлаў Антон, яго сыны Віктар і Юрый, яго браты Стафан Аўгусцін і Ян Якуб, і нашчадкі ўсіх названых асоб. Зацверджаныя ў баронскай годнасці загадам Сената ад 23 лістапада 1915 за № 4 969.

Ці маюць права на баронскі тытул іншыя Офенбергі, якія зацверджаны ў расійскім дваранстве па Мінскай губерні, невядома.

РадаводПравіць

Ян Эбергард Фрэдэрык Ежы фон Офенберг (?—1729), меў маёнтак Дайневічы ў Браслаўскім павеце.

  1. Дамінік
  2. Стафан, скарбнік рэчыцкі
    1. ?
      1. Якуб (17681839), межавы суддзя Ігуменскага павета, ж. — Феліцыяна з Жылінскіх
        1. Віктар, працаваў у Ігуменскім павятовым судзе, ж. — Антаніна Іванаўна Раўкевіч
          1. Часлаў Антоній (1861-?), ж. — Марыя з Каншэўскіх
            1. Віктар (1888-?)
            2. Юрый (1893-?)
        2. Ігнат, арандатар фальварку Геленберг ля Дукоры
        3. Цэзар, арандатар Клічава, ж. — 1858 Леанільда Луцкевіч
          1. Антоній Цэзар (жнівень 1860-?)
          2. Стафан Аўгусцін (1864-?), у 1891 скончыў Інстытут шляхоў зносін, штатны па міністэрству інжынер VI класы накіраваны працаваць начальнікам Усурыйскага аддзялення службы Кітайскай усходняй чыгункі. Стацкі дарадца, кавалер ордэнаў Св. Уладзіміра IV ступені, Св. Ганны II і III ступені, св. Станіслава II i III ступені, кавалер асобага ганаровага знака Чырвонага Крыжа, апекун Хабараўскага чыгуначнага вучылішча. Памёр у Варшаве.
          3. Ян Якуб (18671953), лекар, ж. — 1906 Аляксандра Юзафаўна Жылінская
        4. Эдвард, патануў у возеры
        5. Вільгельм, ж. — Марына з Дземідовічаў
        6. Нікадзім (1826-?), навучаўся ў Віленскім універсітэце, уваходзіў у таемную арганізацыю «Саюз вольных братоў», за што ў 1849 быў асуджаны і высланы на катаргу

Найбольш вядомыяПравіць

СпасылкіПравіць