Ро Дэ У
Ро Дэ У (кар.: 노태우; 4 снежня 1932, каля г. Тэгу, Генерал-губернатарства Карэя — 26 кастрычніка 2021, Сеул) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэспублікі Карэя. Генерал арміі.
Ро Дэ У | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кар.: 노태우 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чон Ду Хван | ||||||
Пераемнік | Кім Ён Сам | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 снежня 1932[1][2][…] |
||||||
Смерць |
26 кастрычніка 2021[3][4] (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Кім Ок Сук[d][5] | ||||||
Дзеці | Roh Soh-yeong[d] і Ro Jae-Hun[d] | ||||||
Веравызнанне | будызм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Republic of Korea Army[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 4 снежня 1932 года.
Скончыў Карэйскую ваенную акадэмію (1955). Служыў у паўднёвакарэйскіх войсках у В’етнаме ў час в’етнамскай вайны 1964—1973 гг. З 1979 года — камандуючы Сеульскім гарнізонам, войскамі грамадзянскай бяспекі. Удзельнік дзяржаўнага перавароту 1979 г. на чале з Чон Ду Хванам і задушэння паўстання ў горадзе Кванджу ў 1980 годзе. У 1981 годзе — міністр па палітычных пытаннях, у 1982 годзе — міністр спорту, у 1982—1983 гг. — міністр унутраных спраў. З 1985 года — старшыня, з 1987 — лідар Дэмакратычнай партыі справядлівасці (з 1990 г. — Дэмакратычная ліберальная партыя). У 1988—1993 гг. — Прэзідэнт Рэспублікі Карэя. У 1995 годзе арыштаваны і прыгавораны да турэмнага зняволення за хабарніцтва і ўдзел у дзяржаўным перавароце 1979 г. У 1998 годзе памілаваны.
Зноскі
- ↑ Roh Tae-Woo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roh Tae Woo // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ [2보 노태우 전 대통령 사망] — Naver. Праверана 26 кастрычніка 2021.
- ↑ Ex-President Roh Tae-woo dies — The Korea Times, 2021.
- ↑ 노태우, 전 대통령 — Daum. Праверана 5 верасня 2024.
- ↑ Умер экс-президент Южной Кореи Ро Дэ У
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).