Рудакова (возера)

возера ў Беларусі

Рудако́вавозера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Мядзел, за 2 км на захад ад вёскі Баяры. Уваходзіць у групу Мядзельскіх азёр і біялагічны заказнік «Рудакова». Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелкі ў межах Свянцянскага ўзвышша.

Рудакова
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 184 м[1]
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,56 км
Плошча 0,24 км²
Аб’ём 0,00272 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,01 км
Найбольшая глыбіня 28,6 м
Сярэдняя глыбіня 11,3 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,165 ‰
Празрыстасць 5—10 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,16 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Рудакова (Беларусь)
Рудакова
Рудакова
Рудакова (Мінская вобласць)
Рудакова
Рудакова
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 0,24 км², даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,56 км. Даўжыня берагавой лініі каля 2 км. Найбольшая глыбіня 28,6 м. Плошча вадазбору 1,16 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны на ўсходзе і поўдні вышынёй 18—20 м (на поўначы і захадзе да 8 м), параслі хмызняком, на поўначы часткова разараныя. Берагі на ўсходзе і поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе нізкія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона ілістая. Вада вызначаецца вельмі высокай празрыстасцю. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 9—13 м.

Літаратура правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.