Ружанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Ружанскі пасялковы савет)

Ружа́нскі сельсавет (да 2015 года — Ружа́нскі пасялко́вы саве́т) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — гарадскі пасёлак Ружаны.

Ружанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ружаны
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954,
29 мая 2015
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2019) 4 788
Ружанскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
СААТА 1256755000
Тэлефонны код +375 1632
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя

правіць

16 ліпеня 1954 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР утвораны Ружанскі сельсавет шляхам аб’яднання скасаваных Бярэзніцкага і Малочкаўскага сельсаветаў[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета са Славаціцкага сельсавета перададзена вёска Блізная[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Калазубскага сельсавета (4 населеныя пункты: Бор-Ліпы, Кавалі, Мікіцічы, Юндзілы)[3]. 12 ліпеня 1963 года ў склад Кулянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Байкі, Блізная, Воля, Галавічна, Карасі, Малочкі і Манчыкі)[4]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Паўлаўскі сельсавет, адначасова Вольскі сельсавет перайменаваны ў Ружанскі сельсавет[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў[6]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў № 242 у склад Ружанскага пасялковага савета ўключаныя ўсе населеныя пункты — Астравок, Буцькі, Варанілавічы, Верчыцы, Вітараж, Еськаўцы, Калазубы, Каплі, Клепачы, Ласасін, Перасадзічы, Таўцвілы, Шчытна — ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавета; а таксама ўсе населеныя пункты — вёскі Байкі, Блізная, Бор-Ліпы, Воля, Заполле, Кавалі, Карасі, Куляны, Малочкі, Манчыкі, Поланск, Уласавічы, Юндзілы і хутар Мікіцічы — ліквідаванага Ружанскага сельсавета[7].

29 мая 2015 года Ружанскі пасялковы савет быў пераўтвораны ў сельсавет[8].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1309 чалавек[9], з іх 93,8 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,6 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (33 населеныя пункты) — 4788 чалавек[11].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 32. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.