Руслан Алегавіч Мялкоўскі
Руслан Мялкоўскі (нар. 7 мая 2006, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала» і юніёрскай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Руслан Алегавіч Мялкоўскі | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 мая 2006[1] (18 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 9 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец клуба «Мінск», з жніўня 2019 года па снежань 2020 года выступаў за юнацкую каманду брэсцкага «Дынама», пасля да жніўня 2021 года знаходзіўся ў брэсцкім «Руху». Сезон 2021/22 правёў у Акадэміі АБФФ.
У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з дзяржынскім «Арсеналам»[2]. 10 ліпеня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (1:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, з кастрычніка пачаў выхадзіць у стартавым складзе каманды.
У сакавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам»[3].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ кастрычніку 2021 года, а пасля і ў кастрычніку 2022 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў сакавіку 2023 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У лістападзе 2023 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2022 (2) | Д1 | Арсенал | 10 | 1 | |
2023 | Д2 | Арсенал | 16 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/ruslan_myalkovski/
- ↑ Дзержинский "Арсенал" заключил контракт с 16-летним игроком Академии БФФ (руск.). football.by (7 ліпеня 2022). Праверана 11 лютага 2023.
- ↑ Матяш и Мялковский продлили контракты с "Арсеналом" (руск.). football.by (7 сакавіка 2023). Праверана 7 сакавіка 2023.