Рыгор Васілевіч Ксяндзоў
Рыгор Васільевіч Ксяндзо́ў[1] (1916, вёска Рэчкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 2006, Мінск) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946).
Рыгор Васілевіч Ксяндзоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 красавіка 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 2006 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
Рыгор Ксяндзоў нарадзіўся 23 красавіка 1916 года ў вёсцы Рэчкі (цяпер — Веткаўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў Гомельскі сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1937 годзе Ксяндзоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў Краснадарскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў-назіральнікаў і штурманаў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У чэрвені 1942 года Ксяндзоў скончыў Разанскую вышэйшую ваенную авіяцыйную школу штурманам. У баях два разы быў паранены[2].
Да канца вайны гвардыі капітан Рыгор Ксяндзоў быў штурманам эскадрыллі 33-га гвардзейскага бомбардировочного авіяпалка 12-й бамбардзіровачнай авіядывізіі 3-га гвардзейскага бамбардзіровачнага авіякорпуса 18-й паветранай арміі . За час баёў ён здзейсніў 255 баявых вылетаў[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баявых вылетах» гвардыі капітан Рыгор Ксяндзоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[2].
Пасля заканчэння вайны Ксяндзоў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1961 годзе ў званні палкоўніка Ксяндзоў быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Мінску. Памёр 1 лістапада 2006 года, пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2].
Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[2].
Ушанаванне памяці правіць
- Помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.
Зноскі
- ↑ Ксендзов Григорий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 338. — 737 с.
- ↑ а б в г д Рыгор Васілевіч Ксяндзоў на сайце «Героі краіны»
Літаратура правіць
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Воробьёв В. П., Ефимов Н. В. Герои Советского Союза. Справочник — СПб., 2010.