Рыгор Мікітавіч Зубаў
Рыгор Мікітавіч Зу́баў (руск.: Григорий Никитович Зубов; 8 студзеня 1910 — 3 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант. Герой Савецкага Саюза (1944).
Рыгор Мікітавіч Зубаў | |
---|---|
руск.: Григорий Никитович Зубов | |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 1944 (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя, СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Званне | старшы сяржант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
Р. М. Зубаў нарадзіўся ў сяле Кастылёва Чалябінскага павета Арэнбургскай губерні (зараз у Куртамышскім раёне Курганская вобласць Расіі). Працаваў трактарыстам, слесарам, майстрам. У маі 1941 года прызваны ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік баявых дзеянняў на Ленінградскім, Заходнім, Сталінградскім, 2-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах.
Механік-вадзіцель танка 277-га танкавага батальёна (31-я танкавая брыгада, 29-ы танкавы корпус, 5-я гвардзейская танкавая армія, 2-і Украінскі фронт) старшы сяржант Р. Зубаў вызначыўся 11 студзеня 1944 г. у баі за сяло Карлаўка (Кіраваградская вобласць). Пасля таго, як танк быў падбіты і былі цяжка паранены камандзір танка і наводчык гарматы, Зубаў заняў месца камандзіра, а радыст месца наводчыка. Амаль ва ўпор яны расстралялі 4 танкі праціўніка, чым спрыялі ўтрыманню важнага рубяжа абароны.
Загінуў Р. М. Зубаў у баі каля вёскі Пільніца (Мінскі раён). 3 Ліпеня 1944 г. на ахопленым полымем танку ён тараніў варожы «Тыгр». Пахаваны на цэнтральнай сядзібе саўгаса «Бальшавік» Мінскага раёна.
Узнагароды правіць
Памяць правіць
Зноскі
- ↑ ЗУБОВ Григорий Никитович // Сайт «Лица Зауралья» Архівавана 6 верасня 2016. (руск.)
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 116.
Спасылкі правіць
- Рыгор Мікітавіч Зубаў на сайце «Героі краіны» (руск.)
- Бои у Карловки — Освобождение Кировограда // Вестник «Календарь Победы» Архівавана 8 красавіка 2016. (руск.)
- ЗУБОВ Григорий Никитович // Сайт «Лица Зауралья» Архівавана 6 верасня 2016. (руск.)