Рыжскі метрапалітэн

Рыжскі метрапалітэн (лат.: Rīgas metropolitēns) — нерэалізаваны праект метрапалітэна ў Рызе, сталіцы Латвійскай ССР. Будаўніцтва першага пускавога ўчастка павінна было пачацца ў 1990 годзе, увод у эксплуатацыю планаваўся ў 2000-2002 гадах. Праект сустрэў супраціўленне латышскай грамадсказці з-за рызыкі для гістарычных будынкаў Рыгі і наплыву мігрантаў з іншых рэспублік СССР. У сувязі з гэтым і ўлікам распаду саюза планы былі адмененыя.

Рыжскі метрапалітэн
Rīgas metropolitēns
Інфармацыя
Краіна Латвійская ССР
Горад Рыга
Дата адкрыцця 2002 (адменена)
Колькасць станцый 33
Колькасць ліній 3

Насельніцтва горада скарачаецца з 1990 года з-за адмоўнай дэмаграфіі і эміграцыі, што робіць перспектывы паўнавартаснай сістэмы метро, нават пры фінансаванні ЕС, нерэальнымі ў бліжэйшай будучыні. Фактычна, пасля распаду Савецкага Саюза магчымае будаўніцтва метро рэдка абмяркоўвалася публічна, нават адмаўлялася як непатрэбнае[1].

Гісторыя правіць

 
     першы участак Першай лініі     працяг Першай лініі і першы участак Другой лініі      Трэцяя лінія      працяг Другой лініі

У СССР было прынята будаваць метрапалітэны ў гарадах з насельніцтвам больш за 1 мільён чалавек, аднак гэта не перашкодзіла планам па будаўніцтве метро ў Рызе, дзе такая колькасць насельніцтва яшчэ не была дасягнута. Для Рыгі, як сталіцы саюзнай рэспублікі і буйнога транзітнага пункта, які прапускае вялікую колькасць турыстаў агульнасаюзнага курорта Юрмалы, а таксама гораду з трэцім у краіне паказчыкам колькасці паездак на грамадскім транспарце на душу насельніцтва, кіраўніцтвам СССР было зроблена выключэнне. І з канца 1970-х гадоў у васьмісоттысячным горадзе пачалося планаванне і праектаванне сістэмы метро.

Стварэнне метрапалітэна было закладзена ў комплексную транспартную схему і ў генплан развіцця горада да 2005 гада.

Пасля некаторай затрымкі, з 1984 года пачалося працоўнае праектаванне, якое было даручана ленінградскаму інстытуту «Ленметрапраект» з прычыны таго, што вельмі складаныя гідрагеалагічныя ўмовы грунтоў у Рызе былі блізкія да такіх у Ленінградзе. У 1986 годзе была ухвалена да рэалізацыі поўная схема будучай сістэмы мятро з трох ліній пры нязменным першым пускавым участку. Тэрмінам пачатку будаўніцтва быў вызначаны 1988 год, здачы — 1996-1997 гады.

Архітэктурна-мастацкі дызайн інтэр'ераў станцый было прапанавана праектаваць мясцовым архітэктарам, якія ўжо мелі некаторы досвед пасля распрацоўкі інтэр'еру станцыі «Рыжская» Маскоўскага метрапалітэна. Ужо ў 1983 годзе быў праведзены конкурс на найлепшае афармленне інтэр'ераў станцый першага пускавога ўчастка.

У 1986 годзе пачаўся комплекс падрыхтоўчых работ для будаўніцтва, якія павінны былі ажыццяўляцца не менш за два гады. Для гэтага былі выдзелены 7,5 млн руб. і абрана падрадная арганізацыя «Будмеханізацыя». Былі закладзены будпляцоўка на вуліцы Граніта і дзве вытворчыя базы метрабуда. Рыхтаваліся і пачыналіся работы па зносе будынкаў, перакладцы падземных камунікацый, падрыхтоўцы будаўнічых пляцовак для часовых будынкаў і наземных горных комплексаў, адборка і нарыхтоўка граніту.

У 1989 годзе ўсе працоўныя праекты першага пускавога ўчастку былі гатовыя і зацверджаныя ў Маскве. У 1990 годзе павінна было пачацца будаўніцтва пры дапамозе мінскіх метрабудаўцаў. Першы пускавы ўчастак павінен быў быць гатовы да 2000-2002 гадоў. Яго кошт складаў каля 250 млн руб.

Фінансаванне і кошт правіць

З прычыны складаных інжынерна-геалагічных умоў і збудавання ў цяжкіх грунтах у раёнах шчыльнай гарадской забудовы першае метро ў Балтыі таксама павінна было стаць самым дарагім у Савецкім Саюзе. Меркавалася, што адзін кіламетр будзе каштаваць 25–26 мільёнаў савецкіх рублёў. У той жа час, метро ў Мінску, будавалася за 15 мільёнаў савецкіх рублёў на кіламетр.

Неабходныя грошы павінны былі паступаць у асноўным з саюзнага цэнтра. Са сродкаў бюджэту Латвійскай ССР ішло фінансаванне чыгуначнага дэпо (10–12 мільёнаў савецкіх рублёў), інжынерных дэталяў (2,5 мільёна савецкіх рублёў), вакзальных вестыбюляў (4–5 мільёнаў савецкіх рублёў). У выніку Рыга павінна была выдаткаваць на гарадское метро менш за 20 мільёнаў савецкіх рублёў. Тым не менш, Адэса і Омск таксама жадалі атрымаць фінансавую дапамогу ў стварэнні ўласных сістэм метро.

Зноскі

  1. A4D. Rīgas metro — ieceres un darbi(нявызн.). A4D (21 мая 2007). Праверана 12 лютага 2024.