Рымдзюнскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Рымдзю́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Рымдзюны.

Рымдзюнскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Смаргонскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Рымдзюны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 23 сакавіка 1964

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рындзюнскі сельсавет у складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рындзюны. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад Гервяцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Віктасіна, Гіры, Керплашына, Кністушкі, Мільцэі, Пелегрында і Петрыкі)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Смаргонскага раёна. 23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гервяцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.