Рынахімеравыя, насатыя хімеры (Rhinochimaeridae) — сямейства храстковых рыб атрада хімерападобных.

Рынахімеравыя

Harriotta raleighana
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhinochimaeridae Garman, 1901


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161023
NCBI  134992
EOL  8905

Апісанне

правіць

Глыбакаводныя марскія рыбы, насяляюць кантынентальныя і астраўныя схілы Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Сустракаюца пераважна на глыбіні 685—2000 метраў.

Рыла доўгае, мясістае і завостранае. Каналы бакавой лініі ў выглядзе адкрытых жалабкоў. Хваставы плаўнік дыферацэркальны. Анальны плаўнік аддзелены ад хваставога або злучаны з ім. Яйцавая капсула грушападобная (15 см у даўжыню, 6 см у шырыню), з рыфленым бакавым рабром.

Выкапнёвыя вядомы з юрскага перыяду. 3 сучасных роды аб’ядноўваюць каля 8 відаў.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць
  • Nelson J. S., Grande T. C., Wilson M. V. H. Fishes of the World. — 5th ed. — Hoboken: John Wiley & Sons, 2016. — 752 p. — ISBN 978-1-118-34233-6.