Ры́таўна, Ры́тава — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці за 26 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Сянно, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Задарожжа. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Чарнічанка.

Рытаўна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 155,9[1] м
Даўжыня 0,6 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,63 км
Басейн
Плошча вадазбору 2,5 км²
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Рытаўна (Беларусь)
Рытаўна
Рытаўна
Рытаўна (Віцебская вобласць)
Рытаўна
Рытаўна
Map

Плошча паверхні возера 0,2 км, даўжыня 600, найбольшая шырыня 400 метраў. Даўжыня берагавой лініі 1,63 км. Катлавіна возера рэшткавага тыпу з невыразнымі схіламі. Берагі нізкія, у паўднёвай і заходняй частках возера забалочаныя.

Рытаўна злучана ручаём (каналам) з ракой Чарнічанкай.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць