Рычард Вітольдавіч Пікель
Рычард Вітольдавіч Пікель (20 жніўня (1 верасня) 1896, Тыфліс — жнівень 1936, Масква) — савецкі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.
Рычард Вітольдавіч Пікель | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | В. В. Вашкевіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 ліпеня 1896 |
||||||
Смерць |
25 жніўня 1936 (40 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя |
|
||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч |
БіяграфіяПравіць
З лета 1917 г. член Мінскага камітэта РСДРП(б), выканкома Мінскага Савета рабочых дэпутатаў, Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б). З лютага 1918 г. член выканкома Заходняй вобласці, старшыня Смаленскага гарадскога Савета і Савета народнай гаспадаркі Заходняй камуны. З 1 студзеня 1919 г. старшыня Савета народнай гаспадаркі ССРБ, член Цэнтральнага бюро КП(б)Б. У красавіку 1919 г. адзін з рэдактараў газеты «Звязда». Член ЦВК ЛітБел ССР, ЦК КП(б)ЛіБ, старшыня Мінскага губрэўкома.
З кастрычніка 1919 г. кіраўнік палітаддзела 6-й і 16-й армій. З мая 1921 г. кіраўнік палітупраўлення войск Украіны і Крыма. З красавіка 1922 г. камісар вааенна-акадэмічных курсаў вышэйшага камсастава РСЧА. З сакавіка 1924 г. загадчык сакратарыята старшыні выканкома Камінтэрна (Р. Я. Зіноўева). З 1927 на розных кіруючых пасадах у Наркамаце асветы і іншых дзяржаўных органах. У 1936 г. абвінавачаны ў «тэрырарыстычнай дзейнасці супраць кіраўнікоў партыі і дзяржавы» і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1988 г. Аўтар публіцыстычных твораў па гісторыі ўстанаўлення бальшавіцкай улады на беларускіх землях.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Селяменеў, В. Пікель Рычард Вітольдавіч / Вячаслаў Селяменеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 492. — ISBN 985-11-0141-9.