Рыча (рака)

рака ў Беларусі

Ры́ча[1] — рака ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).

Рыча
Характарыстыка
Даўжыня 21 км
Басейн 53 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Шынкаўцы
 • Каардынаты 53°40′30″ пн. ш. 24°35′36″ у. д.HGЯO
Вусце Котра
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Ашуркі
 • Каардынаты 53°43′33″ пн. ш. 24°22′35″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Котра → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Шчучынскі раён
physical
Рыча (рака)
Рыча (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 21 км[2]. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 . Пачынаецца з меліярацыйных каналаў каля вёскі Шынкаўцы, цячэ па захадзе Лідскай раўніны, у нізоўі праз лес. Упадае ў Котру за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Ашуркі. У сярэднім цячэнні пойма забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 14,5 км каналізаванае.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Рыча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 399. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика беларусь. Гродненский район: карта. Гродно: план / Ред. Н. Н. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 5000 экз. (руск.)