Рычкі

вадасховішча ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ры́чкі[1] — вадасховішча ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на поўнач ад вёскі Кублік.

Рычкі
Каардынаты: 52°04′24″ пн. ш. 25°08′09″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Беларусь, Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён
Даўжыня 1,15 км
Шырыня 0,64 км
Плошча 0,52 км²
Аб'ём 0,00141 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,1 км
Найбольшая глыбіня 4,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,3 м
Год напаўнення 1981
Звычайны падпорны ўзровень 4,69 м
Рычкі (Беларусь)
Рычкі
Рычкі
Рычкі (Брэсцкая вобласць)
Рычкі
Рычкі

Вадасховішча створана ў 1981 годзе ў мэтах увільгатнення і арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў, рэкрэацыі і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 0,52 (0,5[2]) км². Даўжыня 1,15 (1,16[2]) км, найбольшая шырыня 0,64 км. Даўжыня агараджальнай дамбы 3,1 (3[2]) км, найбольшая яе вышыня 4,69[3] м. Найбольшая глыбіня 4,5 (5[2]) м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 1,41 млн м³. Ваганні ўзроўню вады да 3,4 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 20,2 млн м³.

Вадасховішча наліўное, напаўняецца вадой з Ляхавіцкага канала.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць