Рышта́н (узб.: Rishton) — горад, адміністрацыйны цэнтр Рыштанскага раёна Ферганскага вілаета Узбекістана. Адзін з самых старажытных гарадоў Ферганскай даліны і Цэнтральнай Азіі на Вялікім шаўковым шляху. З даўніх часоў вядомы як найбуйнейшы ў Цэнтральнай Азіі цэнтр па вытворчасці ўнікальнай паліванай керамікі. Размешчаны на поўдні Ферганскай даліны ў перадгор’ях Алайскага хрыбта на вышыні 482 метры над узроўнем мора, на правым узбярэжжы ракі Сох, на мяжы з Рэспублікай Кыргызстан. За 50 км ад Ферганы, за 40 км ад Каканда, за 270 км ад Ташкента. Бліжэйшая чыгуначная станцыя знаходзіцца за 12 км на поўнач ад горада.

Рыштан
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 19 км²
Вышыня цэнтра
471 ± 1 м і 452 м
Насельніцтва
  • 50 200 чал. (2016)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Рыштан на карце Узбекістана
Рыштан (Узбекістан)
Рыштан
Рыштан (Узбекістан)
Рыштан

Зноскі