Рэбека Соні (англ.: Rebecca Soni; 18 сакавіка 1987 г., Фрыхолд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету, чэмпіёнка ЗША, рэкардсменка свету. Спецыялізуецца ў плаванні брасам на кароткія дыстанцыі.

Рэбека Соні
англ.: Rebecca Soni
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Спецыялізацыя Брас,
Клуб Trojan Swim Club
Нарадзілася 18 сакавіка 1987(1987-03-18) (37 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 173 см
Вага 64 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 18 сакавіка 1987 года ў невялікім горадзе Фрыхалд, штат Нью-Джэрсі[2], у сям'і выхадцаў з Венгрыі, якія эмігравалі ў ЗША з Румыніі ў 1980-х гадах. Бацька займаўся нерухомасцю, маці працавала медсястрой[3]. У дзяцінстве вывучыла венгерскую мову[4]. Першапачаткова займалася спартыўнай гімнастыкай, у плаванне перайшла ва ўзросце дзесяці гадоў. Скончыла школу, затым Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі, прафесія — спецыяліст па камунікацыях. Першыя сур'ёзныя поспехі ў плаванні прыйшлі падчас навучання ва ўніверсітэце. У 17-гадовым узросце прыняла ўдзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах на адбор у Алімпійскую зборную ЗША да гульням у Афінах, паказала 11 і 15 месца ў заплывах на 100 і 200 метраў брасам, адбор не прайшла[5]. У 2005 годзе дамаглася першай міжнароднай перамогі ў заплыве на 100 метраў брасам на Універсіядзе[6]. У 2006 годзе паказала чацвёрты вынік на Чэмпіянаце свету на двухсотмятровай дыстанцыі. У 2008 годзе без праблем прайшла адбор у Алімпійскую зборную ЗША, на гульнях у Пекіне, выйграла залаты медаль у заплыве на 200 м, устанавіўшы пры гэтым рэкорд свету 2:22.05, таксама выйграла дзве сярэбраныя ўзнагароды ў заплыве на 100 м і камбінаванай эстафеце 4 па 100 метраў у складзе зборнай. На чэмпіянату свету 2009 года была лепшай у заплыве на 100 метраў[7]. У 2010 годзе выйграла тры залатыя ўзнагароды на Чэмпіянаце свету па плаванню на кароткай вадзе. У 2011 годзе зноў стала чэмпіёнкай свету на стомятровай дыстанцыі[8].

Асабістыя рэкорды правіць

(даныя на 6 студзеня 2012 года)

Дысцыпліна Час Месца правядзення Дата Рэкорды
50 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) 30.11 Рым 2 жніўня, 2009
100 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) 1:04.84 Рым 27 ліпеня, 2009
200 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) 2:20.22 Пекін 15 жніўня, 2008
50 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) 29.83 Дубай 16 снежня, 2010
100 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) 1:02.70 Манчэстэр 19 снежня, 2009 WR
200 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) 2:14.57 Манчэстэр 19 снежня, 2009 WR

Зноскі

  1. USA Swimming — 1980.
  2. "2008 Beijing Summer Olympics profile of Rebecca Soni". NBC Olympics. Архівавана з арыгінала 21 студзеня 2011. Праверана 2011-01-20. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2011. Праверана 2 жніўня 2012.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2011. Праверана 2 жніўня 2012.
  3. "USA Swimming athlete: Rebecca Soni". United States Olympic Committee. Праверана 2011-01-09.
  4. "Az USA-nak nyert aranyat az 1. magyar bajnok (in Hungarian)". Sport Geza. 2008-08-15. Праверана 2010-07-27.
  5. 2004 U.S. Olympic Team Trials – 100 m breaststroke results (semifinals)(недаступная спасылка). Omega Timing. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. Праверана 9 кастрычніка 2010.
  6. Swimming results from the 2005 Summer Universiade(недаступная спасылка) 13 & 37. International University Sports Federation. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 9 кастрычніка 2010.
  7. 2009 World Championships results: Women's 100 m breaststroke (heats)(недаступная спасылка). Omega Timing. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2009. Праверана 27 ліпеня 2010.
  8. "FINA World Championships, Swimming: Rebecca Soni Defends 100 Breast Crown". Swimming World Magazine. 2011-07-26. Праверана 2011-07-29. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)

Спасылкі правіць