Райнгард Шэер

(Пасля перасылкі з Рэйнхард Шэер)

Ра́йнгард Шэ́ер (ням.: Reinhard Scheer; 30 верасня 1863, Обернкірхен, Ніжняя Саксонія26 лістапада 1928, Марктрэдвіц, Баварыя) — германскі ваенны дзеяч, адмірал.

Райнгард Шэер
ням.: Reinhard Scheer
Almirante Reinhard Scheer.jpg
Дата нараджэння 30 верасня 1863(1863-09-30)[1][2][…]
Месца нараджэння Обернкірхен Ніжняя Саксонія
Дата смерці 26 лістапада 1928(1928-11-26)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Julius Scheer[d][4]
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Германскі імперскі флот
Гады службы 18791918
Званне
Адмірал
Адмірал
Камандаваў Флот адкрытага мора
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Франца Іосіфа
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені з дыяментамі
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Commons-logo.svg Райнгард Шэер на Вікісховішчы

Камандуючы германскім Флотам адкрытага мора ў Ютландскай марской бітве, адной з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі.

БіяграфіяПравіць

Пачатак службыПравіць

Райнгард Шэер паступіў на флот у 1879 годзе. Будучы яшчэ маладым афіцэрам флоту, лейтэнантам, атрымаў мянушку «Bobshiess» (Задзірлівы Боб) на той падставе, што ён быў падобны на свайго фокстэр’ера, які заўсёды імкнуўся разадраць штаны яго сябрам. У 1905 годзе ён атрымаў званне капітана 1-га рангу (ням.: Kapitän zur See), а ў 1910 годзе — контр-адмірала (ням.: Konteradmiral). Прыхільнік строгай дысцыпліны, Шэер атрымаў на флоце мянушку «Чалавек у жалезнай масцы».

Першая сусветная вайнаПравіць

Падчас вайны ён падтрымліваў найбольш агрэсіўны варыянт абарончай стратэгіі. У студзені 1916 года Шэер быў прызначаны камандуючым флотам Адкрытага Мора пасля смерці адмірала фон Поля. Ён камандаваў германскім флотам у Ютландскай марской бітве. У сваім аператыўным загадзе на 31 мая 1916 года Шэер ясна даў зразумець, што мае намер даць бой частцы брытанскага флоту. Нягледзячы на тое, што яму не ўдалося нанесці паражэнне брытанскаму Гранд-Фліту, ён пазбег знішчэння свайго флоту колькасна пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, нанёсшы пры гэтым значныя страты англічанам. Пасля заканчэння Ютландскага бою Шэера сустрэлі як героя. 5 чэрвеня яму было нададзена званне поўнага адмірала і ў той жа дзень узнагароджаны ордэнам Pour le Merite — вышэйшай ваеннай узнагародай Прусіі. За ўдзел у Ютландскай бітве кайзер Вільгельм II завітаў яму рыцарскі тытул, аднак Шэер адмовіўся ад тытула (яго падначалены віцэ-адмірал Хіпер, які камандаваў у бітве авангардам, прыняў тытул, і атрымаў дваранскую прыстаўку «фон» да прозвішча). Пасля Ютландскага боя Шэер страціў веру ў магчымасць перамогі флоту Адкрытага Мора над брытанскім флотам і стаў перакананым прыхільнікам неабмежаванай падводнай вайны супраць Вялікабрытаніі.

Шэер выйшаў у адстаўку ў 1918 годзе, пасля справакаванага ім жа Кільскага бунту і рушыўшай за ім Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі.

Пасля вайныПравіць

У 1928 годзе адмірал Джэліка, які камандаваў Гранд-Флітам у Ютландскай бітве, запрасіў Шэера наведаць Вялікабрытанію. Шэер прыняў запрашэнне, аднак незадоўга да меркаванага ад’езду памёр у г. Марктрэдвіц і быў пахаваны ў г. Веймар.

У гонар адмірала Шэера быў названы пабудаваны ў 1933 годзе цяжкі крэйсер «Адмірал Шэер».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Reinhard Scheer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Reinhard Scheer // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Reinhard Scheer // Brockhaus Enzyklopädie
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Epkenhans M. Scheer, Carl Friedrich Heinrich Reinhard // Neue Deutsche BiographieDuncker & Humblot, 2005. — Т. 22. — S. 607.

ЛітаратураПравіць