Рэкта (Горацкі раён)
аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Рэ́кта[1] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рэкцянскага сельсавета.
Аграгарадок
Рэкта
|
Назва
правіцьРэкта — гідронім балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў на Верхнім Падняпроўі, як напр. Рэкта (прыток Сянны), Рэкта (прыток Лабжанкі). Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun «звязваць» (арэхі растуць «звязкамі», гронкамі)[2][3].
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 5 км у напрамку на паўночны захад ад горада Горкі[4], за 90 км ад Магілёва[4], за 7 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна[4], каля аўтамабільнай дарогі Р15 Орша—Горкі. На паўднёвы захад ад аграгарадка працякае рака Проня.
Насельніцтва
правіцьПамятныя мясціны
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000449
Вядомыя асобы
правіць- Праскоўя Самойлаўна Жукава (нар. 1921) — вучоны ў галіне агратэхнікі агароднінных культур. Доктар сельскагаспадарчых навук.
- Васіль Міронавіч Якіменка (1914—1965) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204—205.
- ↑ О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
- ↑ а б в г БелЭн 2001.
Літаратура
правіць- Рэкта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 572. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 года. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх