Рэлігія ў Фінляндыі

Рэлігія ў Фінляндыі (фінск.: Uskonto Suomessa) — сукупнасць рэлігійных перакананняў, свабода на спавяданне якіх замацавана для грамадзян Фінляндыі ў Канстытуцыі краіны.

Хрысціянства ў Фінляндыі правіць

Да канца XIX стагоддзя грамадзяне Фінляндыі мелі права ў рамках хрысціянства належаць або да лютэранства, або да праваслаўя. Закон 1889 года дазволіў фінам вызнаваць іншую форму хрысціянства (у рамках пратэстанцтва).

У 1923 г. было афіцыйна дазволена свабодна засноўваць розныя рэлігійныя суполкі або жыць па-за імі.

У наш час апроч лютэранскай і праваслаўнай суполак аднымі з найбуйнейшых структур у краіне з'яўляюцца Пяцядзясятніцкая Царква Фінляндыі (больш за 50 тыс. чалавек, уваходзіць у Асамблеі Бога) і Сведкі Іеговы (каля 30 тыс.). Існуюць суполкі баптыстаў, метадыстаў і адвентыстаў.

Прыняцце рашэння аб скарачэнні з 2012 г. колькасці гадзін выкладання рэлігійных дысцыплін, магчыма, негатыўна адаб'ецца на рэлігійным навучанні праваслаўнай меншасці.[1][2]

Лютэранства правіць

Евангелічна-лютэранская царква Фінляндыі з'яўляецца дзяржаўнай царквой і фінансуецца за кошт дзяржаўнага бюджэту. Лютэранства вызнае 78,3 % (2010) насельніцтва краіны.

Лютэранская царква вядзе місіянерскую дзейнасць у некаторых краінах Азіі і Афрыкі.

Праваслаўе правіць

Праваслаўе з'яўляецца ў краіне другой дзяржаўнай рэлігіяй, а структура Фінляндскай архіепіскапіі Канстанцінопальскага патрыярхата існуе за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Іншыя праваслаўныя суполкі, зарэгістраваныя ў краіне, не атрымліваюць дзяржаўных датацый і вядуць сваю дзейнасць на аснове самафінансавання.

Каталіцтва правіць

Каталіцкае насельніцтва Фінляндыі — адно з самых маленькіх у Еўропе, усяго каля 9 000 чалавек паводле дадзеных 2006 г. [3], гэта значыць каля 0,2 % насельніцтва краіны. Большасць фінскіх каталікоў — эмігранты і іх нашчадкі, большая частка мае польскія карані. Палова святароў краіны — палякі. У сувязі з нешматлікасцю каталіцкіх прыходаў, яны аб'яднаны ў адну дыяцэзію Хельсінкі, якая не ўваходзіць у склад якой-небудзь мітраполіі і падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу.

Іслам правіць

Паслядоўнікі ісламу з'явіліся ў краіне ў XIX стагоддзі ў ліку ваеннаслужачых рускай арміі. Афіцыйна ісламская суполка ў Фінляндыі існуе з 1925 года. З прытокам бежанцаў з мусульманскіх краін колькасць прыхільнікаў значна вырасла і працягвае расці.

Іўдаізм правіць

Паслядоўнікі іўдаізму з'явіліся ў Фінляндыі толькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя і былі прадстаўлены купцамі і ваеннымі рускай арміі. Колькасць прыхільнікаў не перавышала 1 тыс. чалавек. Пабудаваны сінагогі ў Хельсінкі і Турку (да 1939 года была сінагога ў Выбаргу).

Статыстыка правіць

Паводле апытання, праведзенага ў 1999 г., больш за 50 % рэспандэнтаў заявілі, што вераць у хрысціянскага Бога (напачатку 1990-х толькі такіх было 30 %), а каля 25 % насельніцтва верыла ў Бога, але не таму, што таму вучыла афіцыйная царква; 17 % не выказала ніякіх пераваг да той ці іншай царкоўнай дэнамінацыі, але былі ўпэўнены ў існаванні Бога. І толькі 6 % (у тры разу менш, чым у 2010 г.) прызналі сябе атэістамі.

Гады 1950 1980 1990 2000 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013
Лютэранства 95,7 % 90,3 % 87,9 % 85,1 % 83,1 % 82,5 % 81,8 % 80,7 % 79,9 % 78,3 % 77,3 % 76,4 %[4] 75 %[5]
Праваслаўе 1,7 % 1,7 % 1,1 % 1,1 % 1,1 % 1,1 % 1,1 % 1,1 % 1,1 % 1,1 % 1,1 % 1,0 %
Іншыя 0,4 % 0,8 % 1,0 % 1,2 % 1,2 % 1,3 % 1,3 % 1,4 % 1,3 % 1,4 % 1,5 %
Нявернікі 2,7 % 7,8 % 10,2 % 12,7 % 14,7 % 15,1 % 15,9 % 16,9 % 17,7 % 19,2 % 20,1 %

Да пяцідзесятнікам належаць каля 0,7 % насельніцтвы (больш 50 тыс. чалавек), паслядоўнікаў сведкі Іеговы — 0,25 %.

Паводле некаторых ацэнак, калі захаваецца сучасная тэндэнцыя, да 2050 года Фінляндыя стане краінай, дзе вернікі будуць у абсалютнай меншасці.[6] Так за першую палову 2012 года ад членства ў лютэранскай і праваслаўнай цэрквах праз сайт Eroakirkosta.fi адракліся больш за 20 тысяч чалавек, а аператары сайта прагназуюць, што колькасць тых, хто пакідае царкву падвоіцца да канца года.[7]

Зноскі правіць

  1. Навучальныя дні ў агульнаадукацыйных школах падаўжэюць // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 27 чэрвеня 2012.(Праверана 6 красавіка 2024)
  2. Будучыя настаўнікі гатовы адмовіцца ад выкладання рэлігіі ў фінскіх школах // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 25 чэрвеня 2012.(Праверана 6 красавіка 2024)
  3. Статыстыка сайта catholic-hierarchy.org
  4. Lutheran church member statistics Архівавана 4 красавіка 2014. evl.fi 1.2.2013
  5. Kirkkoon liittyminen ja siitä eroaminen oli vilkasta vuonna 2013 Архівавана 4 студзеня 2015. evl.fi 30.12.2013
  6. У дзевяці краінах рэлігія — на грані знікнення
  7. Фіны адракаюцца ад царквы з-за падатку YLE // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 7 кастрычніка 2012.(Праверана 6 красавіка 2024)

Спасылкі правіць