Рэс Мікітавіч Алімаў (26 снежня 1923, Жытомір, УССР — 26 снежня 1984) — беларускі архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1971).

Рэс Мікітавіч Алімаў
Дата нараджэння 26 снежня 1923(1923-12-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1984(1984-12-26) (61 год)
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1971)
Партыя
Член у

БіяграфіяПравіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1955 годзе Кіеўскі дзяржаўны мастацкі інстытут. Працаваў у Белпрампраекце, Белдзіпрасельпраекце[удакладніць], з 1960 па 1970 г. — галоўным канструктарам праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР, з 1970 па 1984 г. — старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчык аддзела БелНДІдзіпрасельбуда.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года, член Саюза журналістаў з 1962 года. Член КПСС з 1962 года.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 185-кватэрны жылы дом на пл. Я. Коласа ў Мінску (1956), тыпавыя праекты крамы са сталовай, дома прыезджых з камбінатам бытавога абслугоўвання і чайнай (1971), лазні-пральні (1972), Дома навукі і тэхнікі для раённых цэнтраў БССР (1973), буйнапанэльны жылы дом у Слуцку (1980).

Аўтар навуковых прац па сельскай архітэктуры жылля, у т.л. манаграфіі «Архітэктура новага беларускага сяла» (1979, Мінск, з У. Э. Сакалоўскім).

Зноскі

ЛітаратураПравіць