Рэферэндум у Туркменістане (1994)

Рэферэндум аб прэзідэнцкім тэрміне ў Туркменістане 1994 года
«Вы падтрымваеце падаўжэнне тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта Сапармурата Ніязава да 2002 года?»
Вынік
Так ці не Галасоў Адсотак
Так 1 959 408 99.99%
Не 212 0.01%
Сапраўдных галасоў 1 959 620 100%
Несапраўдных галасоў 17 0%
Усяго галасоў 1 959 637 100.00%
Яўка 100%
Электарат 1 959 637

Усенародны рэферэндум аб падаўжэнні прэзідэнцкага тэрміну Сапармурата Атаевіча Ніязава да 2002 года адбыўся 15 студзеня 1994 года ў Туркменістане. Гэта другі, і пакуль апошні рэферэндум у гісторыі незалежнага Туркменістана.

Тагачасны прэзідэнт Рэспублікі-Сапармурат Ніязаў.

Сапармурат Ніязаў знаходзіўся на чале Туркменістана са снежня 1985 года (да кастрычніка 1990 года ў якасці першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Туркменскай ССР) — на момант рэферэндума ўжо 9 гадоў. 27 кастрычніка 1990 года ён быў абраны на безальтэрнатыўнай аснове прэзідэнтам Туркменскай ССР з 98,3 % галасоў. Праз некаторы час пасля атрымання незалежнасці Туркменістанам, 21 чэрвеня 1992 года адбыліся першыя ў гісторыі незалежнага Туркменістана прэзідэнцкія выбары, на якіх быў зноў усяго адзін кандыдат — дзейны Прэзідэнт Рэспублікі — Сапармурат Ніязаў, які ў адрозненне ад прэзідэнцкіх выбараў 1990 года ў Туркменскай ССР, вылучаўся ад Дэмакратычнай партыі Туркменістана — пераемніцы Камуністычнай партыі Туркменскай ССР (у складзе КПСС). На гэтых выбарах, па афіцыйных дадзеных за Сапармурата Ніязава прагаласавала рэкордныя 99,5 % (або 1,874,357 чал.) выбаршчыкаў, а ў графе «супраць» паставілі адзнаку ўсяго 0,5 % (або 9,236 чал.) выбаршчыкаў, і Ніязаў быў абраны першым прэзідэнтам ужо незалежнага Туркменістана.

Малюнак Сапармурата Ніязава на банкноце туркменскага маната 1993.

Ужо пачынаючы з 1991 года, прэзідэнт Сапармурат Ніязаў стаў паступова і ўпэўнена ўсталёўваць уласны культ асобы, кантраляваць абсалютна ўсе аспекты жыцця краіны, укараняючы аўтарытарызм і сваю дыктатуру, праводзіць палітыку ізаляцыянізму. Згодна з рэспубліканскім законам, чарговыя прэзідэнцкія выбары (пасля выбараў 1992 года) павінны былі адбыцца ў 1999 годзе. Да канца 1993 года цалкам падкантрольны прэзідэнту аднапалатны Меджліс (парламент) Туркменістана прыняў аднагалоснае рашэнне аб падаўжэнні прэзідэнцкіх тэрмінаў Сапармурата Ніязава да 2002 года. Было вырашана легітымізаваць гэтую працэдуру праз усенародны рэферэндум, які адбыўся 15 студзеня 1994 года. Па афіцыйных дадзеных, яўка выбаршчыкаў на рэферэндуме склала рэкордныя 100 %. Паведамлялася, што на рэферэндуме ўдзельнічалі абсалютна ўсе грамадзяне Рэспублікі, якія маюць выбарчае права. Па тых жа афіцыйных дадзеных, падаўжэнне прэзідэнцкіх тэрмінаў Сапармурата Ніязава падтрымала рэкордныя 99,99 % выбаршчыкаў (або 1,959,408 чал.), а прагаласавала супраць — нібыта ўсяго 0,01 % (або 212 чал.). Усяго семнаццаць (17) бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі[1].

Разнастайная туркменская апазіцыя, выгнаная з краіны і падвергнутая ўнутры краіны жорсткім ганенням не прызнала вынікі рэферэндуму, падвяргаючы яго афіцыйныя вынікі сур’ёзным сумневам, і абвінавачваючы Сапармурата Ніязава ў гвалтоўным утрымліванні і узурпацыі ўлады. Вынікі рэферэндуму падвергнулі крытыцы і шэраг краін і арганізацый, уключаючы краін Захаду і АБСЕ.

Чарговыя, абяцаныя і запланаваныя прэзідэнцкія выбары ў 2002 годзе так і не адбыліся, бо прэзідэнт Сапармурат Ніязаў 28 снежня 1999 года быў афіцыйна абвешчаны Меджлісам Туркменістана пажыццёвым прэзідэнтам дзяржавы, і неабходнасць у правядзенні такіх выбараў адпала цалкам. Сапармурат Ніязаў у 66-гадовым узросце памёр на сваёй пасадзе 21 снежня 2006 года, і толькі пасля яго смерці, адбыліся другія ў гісторыі незалежнага Туркменістана прэзідэнцкія выбары, на якіх атрымаў перамогу Гурбангулы Бердымухамедаў. Па цяперашнім заканадаўстве дзяржавы, прэзідэнт Туркменістана абіраецца на сямігадовы тэрмін, і можа абірацца або пераабірацца на гэтай пасадзе неабмежаваную колькасць разоў.

Сапармурат Ніязаў у кампаніі Уладзіміра Пуціна, Нурсултана Назарбаева і Іслама Карымава.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Nohlen D., Grotz F., Hartmann C. Elections in Asia and the Pacific: A Data Handbook: Volume 1: Middle East, Central Asia, and South Asia (Elections in Asia and the Pacific Vol. 1). — Oxford: Oxford University Press, 2001. — С. 478-480. — 776 с. — ISBN 0-19-924958-X.