Рэхобат (горад)

горад у Намібіі

Рэхобат[1] (англ.: Rehoboth) — горад у Намібіі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Намібіі, за 85 км на поўдзень ад сталіцы краіны Віндхука. Адзін з найбуйнейшых гарадоў вобласці Хардап. Плошча горада — 540 км². Насельніцтва — 20900 чалавек (2010).

Рэхобат
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 639 км²
Вышыня цэнтра
1 385 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
62
Рэхобат на карце Намібіі
Рэхобат (горад) (Намібія)
Рэхобат (горад)
Рэхобат (горад) (Намібія)
Рэхобат (горад)

Рэхобат знакаміты сваімі гарачымі крыніцамі. На захад ад яго знаходзіцца плаціна Ааноб і вадасховішча, якое забяспечвае горад вадой і служыць зонай адпачынку.

У канцы XVIII ст. каля крыніц пасяліліся дамара. У 1845 г. не далёка ад іх нямецкія місіянеры заснавалі горад, які прыцягваў паўднёваафрыканскіх крэолаўнама, орлам і бастэраў. У нашы дні дамара і бастэры складаюць найбольш культурна ўплывовую групу насельніцтва.

Сучасны Рэхобат падзелены на 8 раёнаў, якія завуцца блокамі і абазначаюцца літарамі алфавіта. Блок D — месца жыцця найбольш багатых гараджан, у той час як блок C у часы апартэіду з'яўляўся гета для чарнаскурых і ў нашы дні застаецца найбольш беднай часткай Рэхобата. Мясціны вакол горада традыцыйна выкарыстоўваюцца для выпасу каракулевых авечак. Асновы мясцовай эканомікі: турызм, банкаўскае і транспартнае абслугоўванне.

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Намібія