Рэўміра Іванаўна Крываносава
(Пасля перасылкі з Р. Крываносава)
Рэўміра Іванаўна Крываносава (11 верасня 1940, саўгас «Савецкая Сібір», Купінскі раён, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар.
Рэўміра Іванаўна Крываносава | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 верасня 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1964 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў Цеплаэнергапраекце (Горкі), Брэстграмадзянпраекце, Мінскграмадзянпраекце, з 1982 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: прафтэхвучылішчы ў Вілейцы (1979), Жодзіне (1979, у аўтарскім калектыве), жылы дом па вул. Р. Люксембург у Мінску (1981), школа ў в. Любань Вілейскага раёна (1975).
Зноскі
Літаратура
правіць- Кривоносова Ревмира Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)