Савецкая вуліца (Баранавічы)

Баранавічы

Савецкая вуліца (руск.: Советская улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Баранавічаў.

Савецкая вуліца
вуліца
Баранавічы
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Баранавічы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Гісторыя

правіць

З’яўляецца старэйшай вуліцай горада. Яна ўтварылася на месцы прасёлачнай дарогі, якая злучала вёскі Антанова і Грабавец. У ХІХ ст. была цэнтрам эканамічнага і культурнага жыцця горада і раздзяляла Старыя і Новыя Баранавічы. У розныя перыяды гісторыі горада назва вуліцы мянялася некалькі разоў. Першапачатковая назва вуліцы — Марыінская, у гонар Марыі, дачкі графа Івана Развадоўскага. Тут размяшчалася шмат магазінаў і грамадскіх пабудоў. У 1915 годзе Баранавічы былі акупіраваны нямецкімі войскамі. Вуліца Марыінская была перайменавана ў Хаўптштрасэ. Пасля адыходу немцаў вуліца недзе да 1921 года вярнула сваю даваенную назву.

У 1921 годзе польская ўлада назвала галоўную баранавіцкую вуліцу ў гонар Шаптыцкага, польскага генерала, камандуючага Літоўска-беларускім фронтам. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе вуліца змяніла назву на цяперашнюю — Савецкая.

Падчас акупацыі горада фашысцкімі войскамі галоўная вуліца насіла назву Марынская. З 1945 года яна зноў стала называцца Савецкай і захавала гэтую назву да цяперашняга часу.

Забудова

правіць

Няцотны бок

правіць
 
Будынак банка

Цотны бок

правіць
 
Палац дзіцячай творчасці
 
Дом № 76 

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі

правіць