Сакалянка (рака)
рака ў Беларусі
Сакаля́нка[1] — рака ў Талачынскім і Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Адроў (басейн Дняпра).
Сакалянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 18 км |
Басейн | 120 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля паўднёвай ускраіны вёскі Рэчкі |
• Каардынаты | 54°23′49,60″ пн. ш. 29°59′37,30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Адроў |
• Месцазнаходжанне | каля паўднёвай ускраіны вёскі Задроўе |
• Каардынаты | 54°29′21,10″ пн. ш. 30°07′03,70″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Адроў → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Талачынскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 18 км. Плошча вадазбору 120 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰.
Выток каля паўднёвай ускраіны вёскі Рэчкі Талачынскага раёна, вусце каля паўднёвай ускраіны вёскі Задроўе Аршанскага раёна. Цячэ па Аршанскім узвышшы, прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.
На рацэ пасёлак Коханава, у яго межах створана сажалка. Таксама каля ракі населеныя пункты Багданаўка, Шылаўка, Рудня, Галашоўка.
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Сакалянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 430. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 38. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Толочинский район: карта. Толочин: план. Кохоново: план / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз. (руск.)