Сакар’я (турэцк.: Sakarya; таксама Сангарыус: грэч. Σαγγάριος, лац. Sangarius) — рака ў паўночна-заходняй частцы паўвострава Малая Азія, упадае ў Чорнае мора. Асноўныя прытокі — Порсук, Анкара (на беразе якой размешчана сталіца Турцыі Анкара). Несуднаходная. У нізоўях размешчаны горад Адапазары. Вярхоўі ракі размешчаны ў гістарычнай вобласці Фрыгіі, а вусце ў Віфініі. Сакар’я з’яўляецца другой па велічыні ракой Турцыі, а яе працягласць складае па розных ацэнках ад 790 да 824 км. Плошча басейна каля 65 тыс. км ². Сярэдні расход вады каля 200 м3/с. У водах ракі водзіцца крымскі вусач.

Сакар’я
турэцк.: Sakarya
Характарыстыка
Даўжыня
  • 824 км
Басейн 65 000 км²
Вадацёк
Выток Çifteler[d]
 • Каардынаты 39°21′10″ пн. ш. 31°03′32″ у. д.HGЯO
Вусце Чорнае мора
 • Каардынаты 41°07′37″ пн. ш. 30°38′56″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Чорнае мора
Краіна
physical
Сакар’я (рака)
Сакар’я (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура

правіць