Салане́ц — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 20 км на захад ад Полацка, на паўночны ўсход ад вёскі Ліцвінава.

Саланец
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 114,5 м
Даўжыня 1,43 км
Шырыня 0,72 км
Плошча 0,48 км²
Аб’ём 0,0006 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,2 км
Найбольшая глыбіня 3,4 м
Сярэдняя глыбіня 1,2 м
Гідралогія
Салёнасць 0,26 ‰
Празрыстасць 0,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 12,7 км²
Упадаюць ручай, канава
Выцякаюць рака Валынка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Саланец (Беларусь)
Саланец
Саланец
Саланец (Віцебская вобласць)
Саланец
Саланец
Map

Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня 1,43 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 1,2 м. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 12,7 км². Аб'ём вады ў возеры каля 0,6 млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі возера нізкія, пясчаныя і забалочаныя, у паўднёвай частцы возера сплавінныя. На поўначы і поўдні забалочаная пойма шырынёй да 100 метраў. Зона мелкаводдзя каля заходняга і ўсходняга берагоў пясчаная. Астатняя частка дна возера выслана сапрапелямі. На возеры востраў плошчай 0,2 га.
Возера Саланец эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай і меліярацыйны канал, выцякае рака Валынка (прыток ракі Нача). Возера зарастае да глыбіні 0,8 м.

У возеры водзяцца карась, карп, акунь, шчупак, лінь і іншыя рыбы.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 101. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць