Самаапыленне
Самаапыленне (аўтагамія) — тып апылення ў вышэйшых раслін. Пры самаапыленні пылок з пылавікоў пераносіцца на рыльца песціка той жа самай кветкі або паміж кветкамі адной расліны. Да самаапыляемых раслін адносяцца гарох, фіялкі, пшаніца, памідоры, ячмень, фасоль, нектарыны. Самаапыленне у некаторых раслін ажыццяўляецца ў нераскрытых кветках: напрыклад, у арахіса, некаторых відаў фіялак, гусманіі. Такі тып самаапылення называецца клейстагаміяй. Ч. Дарвін лічыў, што самаапыленне - не асноўны, а вымушаны сродак вырошчвання раслінамі насення пры адсутнасці ўмоў для перакрыжаванага апылення. Самаапыленне распаўсюджана галоўным чынам у відаў, якія растуць у неспрыяльных умовах, напрыклад, у высакагорных абласцях, дзе недастаткова насякомых-апыляльнікаў.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).