Самойла Багданаў
разьбяр па косці
Само́йла Багда́наў — касцяной справы майстар XVII стагоддзя. Нарадзіўся на Беларусі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў вывезены ў Маскву.
Самойла Багданаў | |
---|---|
Род дзейнасці | Разьба па косці |
Дата нараджэння | XVII стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля ў арцелі мастацкай апрацоўкі косці. У лютым 1661 года разам з майстрамі Кірушкам Сцяпанавым, Івашкам Мікіціным, Івашкам і Данілам Грыгор’евымі са слановай косці зрабіў шахматы. У 1680 годзе асабіста вытачыў 2 камплекты шахмат са слановай косці для цара: у адным фігуры людзей з бердышамі і стрэльбамі выкананыя ў тэхніцы разьбы па косці, у другім фігуры гладкія, точаныя.
ЛітаратураПравіць
- Багданаў Самойла // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 270. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.