Санінкэ (саманазва: soninkanxaane) — заходнеафрыканская мова, родная мова народа санінкэ. Агульная колькасць носьбітаў (2024 г.) — 3 167 000 чалавек [1].

Санінкэ
Саманазва soninkanxaane
Краіны Малі, Сенегал,Гамбія, Кот-д’Івуар, Гвінея
Рэгіёны Заходняя Афрыка
Афіцыйны статус  Малі,  Маўрытанія,  Сенегал,  Гамбія
Агульная колькасць носьбітаў 3167000 (2024)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Нігера-кангалезская макрасям'я

Мандэ
Заходнія мандэ
Паўночна-заходнія мандэ
Пісьменнасць лацінка, арабскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 snk
ISO 639-3 snk
WALS snn
Ethnologue snk
IETF snk
Glottolog soni1259

Належыць да моўнай сям'і мандэ. Распаўсюджана ў Малі, Сенегале, Гамбіі, Кот-д’Івуар, на поўдні Маўрытаніі, захадзе Гвінеі і ў суседніх краінах. Мае статус нацыянальнай мовы ў Малі, Маўрытаніі, Сенегале і Гамбіі.

Падзяляецца на шэраг рэгіянальных дыялектаў.

Запісы літарамі арабскай мовы сустракаюцца з позняга сярэднявечча. У 1982 г. у Малі афіцыйна прынята арфаграфія на аснове лацінкі.

Зноскі

Спасылкі

правіць