Сан-Вісенты (востраў)
Сан-Вісе́нты (партуг. São Vicente) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную группу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 227 кв км. Насельніцтва — 81 014 чал. (2015 г.). Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Вердэ (725 м.). Самы буйны населены пункт — Міндэлу.
Сан-Вісенты | |
---|---|
парт. São Vicente | |
![]() Паўночнае ўзбярэжжа | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 227 км² |
Насельніцтва | 81 014 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 356,89 чал./км² |
Размяшчэнне | |
16°51′ пн. ш. 24°58′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
![]() |
ГісторыяПравіць
Востраў Сан-Вісенты быў адкрыты партугальцамі 22 студзеня 1462 г. Да XIX ст. выкарыстоўваўся пераважна для выпасу свойскай жывёлы. З-за нястачы пітной вады іншыя формы гаспадарання амаль не развіваліся. У 1838 г. для абслугоўвання брытанскіх ваенных і гандлёвых караблёў быў пабудаваны порт Порту-Гранды, які ператварыўся ў развіты гандлёвы цэнтр. Насельніцтва хутка расло. Характэрна, што да сёй пары большасць жыхароў Сан-Вісенты — гараджане (92,6 % у 2010 г.).
ГеаграфіяПравіць
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Значная частка пакрыта горнымі масівамі. Найвышэйшая кропка — гара Монтэ-Вердэ (725 м.). Паверхневых вадацёкаў мала.
Клімат сухі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература — 24 °C. З лістапада па ліпень цягнецца сухі сезон, які суправаджаецца моцнымі вятрамі. Са жніўня па кастрычнік — сезон дажджоў.
НасельніцтваПравіць
Насельніцтва Сан-Вісенты (1940—2010 гг.) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
1940[1] | 1950[1] | 1960[1] | 1970[1] | 1980[1] | 1990[1] | 2000[2] | 2010[2] |
15848 | 19576 | 20705 | 31578 | 41594 | 51277 | 67163 | 76107 |
ЭканомікаПравіць
Традыцыйна эканоміка вострава абапіраецца на гандаль і аказанне паслуг. З-за спецыфічных кліматычных умоў сельская гаспадарка развіта слаба. Пэўную ролю адыгрывае лоў амараў. Прамысловасць сканцэнтравана ў прамысловым раёне Лазарэту. На Сан-Вісенты знаходзіцца галоўны марскі порт краіны — Порту-Грандэ. Развіваецца турызм. Узровень беспрацоўя адзін з самых высокіх у Каба-Вердэ.
КультураПравіць
Сан-Вісенты часцяком называюць культурнай сталіцай Каба-Вердэ. Адсюль паходзяць многія значныя культурныя дзеячы гэтай краіны, у тым ліку знакамітая спявачка Сезарыя Эвара.
На Сан-Вісенты праводзяцца буйныя фестывалі пляжнай музыкі (жнівень), куды з'язджаюцца музы́кі з усяго архіпелага, і маляўнічы карнавал (сярэдзіна лютага).