Сан Жордзі (кінапрэмія)

(Пасля перасылкі з Сан Жорды (кінапрэмія))

Кінематаграфічная прэмія «Сан Жордзі» (катал.: Premis Sant Jordi de Cinematografia) — каталонская кінематаграфічная ўзнагарода, якую прысуджае штогод у Барселоне Нацыянальнае радыё Іспаніі (ісп.: Radio Nacional de España, RNE)[1].

Прэмія «Сан Жордзі»
катал.: Premis Sant Jordi de Cinematografia
Арыгінальная назва катал.: Premis Sant Jordi de Cinematografia
Краіна Сцяг Іспаніі Іспанія
Тып Кінаўзнагарода
Кім уручаецца RNE[d]
Дата заснавання 1957
Сайт rtve.es/radio/radio4/pre…

Прэмія была заснавана ў 1957 годзе з мэтай спрыяння развіццю каталонскага кіно ва ўмовах супрацьстаяння, выкліканага барацьбой рэжыму генерала Франка з каталонскім сепаратызмам і забаронай здымак фільмаў на каталанскай мове. Пазней узнагарода трансфармавалася ў агульнанацыянальную іспанскую прэмію з дадатковымі намінацыямі для замежных фільмаў. Большасць узнагарод прысуджае журы ў складзе крытыкаў, што належаць да СМІ Барселоны[2].

Першым фільмам, які атрымаў галоўную прэмію, стаў фільм іспанскага рэжысёра Хуана Антоніа Бардэма «Галоўная вуліца[es]»[3].

Намінацыі правіць

  • Найлепшая дэбютная праца (катал.: Millor òpera prima)
  • Найлепшы іспанскі фільм (катал.: Millor pel·lícula espanyola)
  • Найлепшая актрыса ў іспанскім фільме (катал.: Millor actriu de pel·lícula espanyola)
  • Найлепшы акцёр у іспанскім фільме (катал.: Millor actor de pel·lícula espanyola)
  • Найлепшы замежны фільм (катал.: Millor pel·lícula estrangera)
  • Найлепшая актрыса ў замежным фільме (катал.: Millor actriu de pel·lícula estrangera)
  • Найлепшы акцёр у замежным фільме (катал.: Millor actor de pel·lícula estrangera)
  • Спецыяльны прыз журы (катал.: Premi especial del jurat)
  • Прэмія кінавытворцаў (катал.: Premi de la indústria cinematogràfica)
  • Прэмія крытыкаў Нацыянальнага радыё Іспаніі (катал.: Premi Sant Jordi de la crítica de RNE)

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. 'Gente en Sitios' y 'La plaga', Premios Sant Jordi de Cinematografía de RNE 2014. RTVE (27 студзеня 2014). Праверана 30 ліпеня 2019.
  2. Tubau 1984, p. 19.
  3. Cerón Gómez 1998, p. 142.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць