Сара Полсан

амерыканская актрыса

Сара Кэтрын Полсан (англ.: Sarah Catherine Paulson; нар. 17 снежня 1974(1974-12-17)[1][2], Тампа, Фларыда) — амерыканская актрыса, рэжысёр, а таксама выканаўчы прадзюсар.

Сара Полсан
англ.: Sarah Paulson
Дата нараджэння 17 снежня 1974(1974-12-17)[1][2] (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса, акцёрка
Узнагароды
IMDb ID 0005299
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сара Полсан пачала сваю акцёрскую кар’еру на тэатральнай сцэне і потым перайшла на тэлебачанне. Прарывам Полсан стала роля ў серыяле NBC «Студыя 60 на Сансет-Стрып» (2006—07), якая прынесла ёй першую намінацыю на прэмію «Залаты глобус»[4]. Другую намінацыю яна атрымала за ролю ў тэлефільме HBO «Гульня змянілася» ў 2012 годзе. У 2011 годзе Полсан пачала здымацца ў серыяле FX «Амерыканская гісторыя жахаў», ролі ў якім прынеслі ёй пяць намінацый на прэмію «Эмі» (2013, 2014, 2015, 2016, 2018).

У 2016 годзе Сара Полсан выканала ролю пракурора Маршы Кларк у серыяле канала FX «Амерыканская гісторыя злачынстваў», за якую атрымала ўсеагульную пахвалу ад крытыкаў. Гэтая роля прынесла ёй прэміі «Эмі», «Залаты глобус», прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША, Выбар тэлевізійных крытыкаў і прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў, тым самым яна стала першай актрысай, якая выйграла ўсе пяць вышэйшых тэлевізійных узнагарод за адзін сезон[5].

У 2017 годзе часопіс Time уключыў Сару Полсан у спіс «100 самых уплывовых людзей года»[6].

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2000
ф Чаго хочуць жанчыны What Women Want Эні
2011
ф Стары Новы год New Year's Eve Грэйс Шваб
2013
ф 12 гадоў рабства 12 Years a Slave Мэры Эпс

Зноскі правіць

  1. а б Sarah Paulson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sarah Paulson // GeneaStar
  3. Notable Past StudentsАмерыканская акадэмія драматычнага мастацтва.
  4. Sarah Paulson Biography (англ.). TV Guide. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 17 студзеня 2014.
  5. Record breaking! Sarah Paulson makes television history as she collects all five major TV awards in one year for American Crime Story (англ.). Daily Mail (31 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2017. Праверана 5 лютага 2017.
  6. Cate Blanchett. Sarah Paulson (англ.). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020. Праверана 11 верасня 2017.

Спасылкі правіць