Саргасава мора
Сарга́сава мора[1] — раён антыцыкланічнага кругазвароту вод у Атлантычным акіяне, абмежаваны цячэннямі: на захадзе — Гальфстрымам, на поўначы — Паўночна Атлантычным, на ўсходзе — Канарскім, на поўдні — Паўночна-Пасатным.
Саргасава мора | |
---|---|
Плошча | 6—7 млн км² |
Найбольшая глыбіня | 6995 м |
Размешчана паміж 23—35° з. ш. і 30—68° з. д. Плошча мора 6—7 млн км² (залежыць ад становішча плыняў). У паўночна заходняй частцы — вулканічныя Бермудскія астравы. Тэмпература вады на паверхні 18—23 °С узімку, 26—28 °C улетку. Салёнасць 36,5—37 ‰. Вялікая частка дна размешчаная ў Паўночна-Амерыканскай катлавіне з глыбінямі больш за 6000 метраў; максімальная глыбіня — 6995 м.
Зноскі
Літаратура
правіць- Саргасава мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 179. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).