Сафійскі манастыр (Полацк)
Полацкі Сафійскі манастыр базыльянаў — колішні помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў Полацку. Знаходзіўся на правым беразе Дзвіны, на Верхнім Замку. Будаваўся як манастыр для манахаў-базыльянаў Уніяцкай Царквы. Твор архітэктуры віленскага барока.
Утвараў адзіны архітэктурны ансамбль з саборнай царквой Святой Соф’і. У пачатку XX стагоддзя ўлады Расійскай імперыі зруйнавалі манастырскія карпусы.
ГісторыяПравіць
Уніяцкі Сафійскі манастыр[1] у Полацку існаваў пры царкве Святой Соф’і з XVII стагоддзя. У сярэдзіне XVIII стагоддзя побач з адноўленай царквой архітэктар Ян Глаўбіц збудаваў манументальны манастырскі корпус.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) манастыр працягваў дзейнічаць. Аднак па скасаванні Берасцейскай уніі ў 1839 годзе ўлады Расійскай імперыі гвалтоўна адабралі манастыр у Святога Прастола і перадалі ў валоданне Маскоўскаму патрыярхату.
Пазней будынкі манастыра прыйшлі ў заняпад і ў пачатку XX стагоддзя (да 1912 года) расійскія ўлады знішчылі помнік.
ГалерэяПравіць
Гістарычная графікаПравіць
- Старая графіка
Гістарычныя здымкіПравіць
- Старыя здымкі
Зноскі
- ↑ Полацкія манастыры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 456.
ЛітаратураПравіць
- Полацкія манастыры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 456. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.