Сафія Федаровіч (англ.: Sophie Fedorovitch; 3 снежня 1893 — 25 студзеня 1953[2]) — тэатральная мастачка беларускага паходжання, якая супрацоўнічала з балетным харэографам Фрэдэрыкам Аштанам з моманту яго першай балетнай пастаноўкі ў 1926 годзе да яе выпадковай смерці ў 1953 годзе.

Сафія Федаровіч
Дата нараджэння 3 снежня 1893(1893-12-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1953(1953-01-25)[1] (59 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці дызайнер касцюмаў

Федаровіч рабіла праекты для шэрагу брытанскіх харэографаў, у тым ліку Нінет дэ Валуа  (укр.) і Энтані Цюдара  (укр.), а таксама для оперы і тэатра. З 1951 года і да сваёй смерці ў 1953 годзе яна была членам мастацкай кансультатыўнай групы балета Сэдлера Уэлса  (руск.), і гэтую ролю яна выконвала неафіцыйна на працягу многіх гадоў[3].

У артыкуле 2012 года ў «Research in Dance Education» Элізабет Мак-Лін сцвярджае, што Федаровіч аказала «фарміравальны ўплыў» на дызайн брытанскага балета 1930-х і 1940-х гадоў і што яе трэба лічыць роўнай сучасніку Крысціяну Берару[4].

Ранні перыяд жыцця правіць

Федаровіч нарадзілася і вырасла ў Мінску, вучылася жывапісу ў Кракаве, Маскве і Санкт-Пецярбургу. У 1920 годзе пераехала ў Англію. Пачынала як жывапісец, пасля сустрэчы з Аштанам больш увагі надавала сцэнаграфіі і дызайну касцюмаў[5].

Кар’ера правіць

 
Дом Сафіі Федаровіч

Аштан і Федаровіч сустрэліся ў 1925 годзе, іх пазнаёміла Мары Рамбер, якую Сафія Федаровіч ведала з 1921 года. Яны працавалі разам над балетам «Трагедыя моды  (англ.)», першым балетам Аштана ў 1926 годзе. Касцюмы і дэкарацыі былі створаны Федаровіч, якая працягнула працаваць з Аштанам больш за дваццаць гадоў і стала, паводле яго слоў, «не толькі яго самым блізкім сябрам, але і яго лепшым мастацкім супрацоўнікам і дарадцам»[5]. Як сябар і супрацоўнік, яна зрабіла большасць сваіх ранніх работ для Аштана[6]. Усяго яны супрацоўнічалі над адзінаццаццю творамі[5].

У 1940 годзе Федаровіч зрабіла сцэнічны дызайн і «простыя, але цудоўныя касцюмы» для самай вядомай працы харэографа Андрэ Говард  (англ.) «La fête étrange» для Лонданскага балета, заснаванага на фрагменце з рамана Алена-Фурнье  (руск.) «Вялікі Мольн  (руск.)»[7]. Ён быў пастаўлена больш за 200 разоў Каралеўскім балетам  (руск.) і Шатландскім балетам  (руск.).

Яе даверанымі асобамі, акрамя Аштана, былі Барбара Кер-Сеймер  (англ.), Алівія Уіндхэм  (англ.), Марці Ман  (англ.) і Люсі Нортан[8].

Смерць правіць

 
Дошка на Bury Walk, дом 22

Федаровіч загінула ў выніку ўцечкі газу ў сваім доме па адрасе Чэлсі, Bury Walk, д.22[2]. Дом, вядомы як «Гатычная скрыня», быў пакінуты Сайману Фліту, пазнейшаму настаўніку дызайнера інтэр’ераў Нікі Хэслэма  (англ.)[9]. Пазней тут была ўстаноўлена мемарыяльная шыльда «Сафі Федаровіч, мастаку па касцюмах»[9].

Яе памяці Аштан прысвяціў «Месяц у вёсцы  (англ.)»[10].

Працы правіць

  • 1926: «Трагедыя моды  (англ.)», для Фрэдэрыка Аштана
  • 1933: «Маскі  (англ.)», для Фрэдэрыка Аштана
  • 1934: «Мефіста-вальс», для Фрэдэрыка Аштана
  • 1935: «Пацалунак феі», для Фрэдэрыка Аштана
  • 1936: «Накцюрн», для Фрэдэрыка Аштана
  • 1938: «Эндыміён», для Моны Інглесбі[11]
  • 1938: «Гараскоп», для Фрэдэрыка Аштана
  • 1940: «Дантэ саната», для Фрэдэрыка Аштана
  • 1940: «Дзіўная вечарына», для Андрэ Говард  (англ.) і Лонданскага балета
  • 1946: «Сімфанічныя варыяцыі», для Фрэдэрыка Аштана
  • 1948: «Травіята», для оперы Ковент-Гардэн (цяпер Каралеўская опера)
  • 1950: «Мадам Батэрфляй», для оперы Ковент-Гардэн (цяпер Каралеўская опера)
  • 1953: «Венецыяна», для Андрэ Говард  (англ.) і Уэльскага балета Сэдлера
  • 1953: «Арфей і Эўрыдыка», для оперы Ковент-Гардэн (цяпер Каралеўская опера), з танцавальнай харэаграфіяй Фрэдэрыка Аштана[12][10]

Зноскі

  1. Sophie Fedorovitch // https://www.oxfordreference.com/view/10.1093/oi/authority.20110803095813248
  2. а б Grater. Frederick Ashton, Following the Fred Step. Ballet.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 4 October 2013. Праверана 24 чэрвеня 2013.
  3. Craine, Debra; Mackrell, Judith (2010). The Oxford Dictionary of Dance. Oxford University Press. p. 164. ISBN 978-0-19-956344-9.
  4. Influences and Inspirations: The Ballet Designs of Sophie Fedorovitch. Research in Dance Education, v13 n2 pp. 197–213. Праверана 6 July 2013.
  5. а б в Genné, Beth. «My Dearest Friend, My Greatest Collaborator — Ashton, Fedorovitch and Symphonic Variations» Архівавана 4 кастрычніка 2013 года., Ballet.co.uk, accessed 23 June 2013
  6. Sophie Fedorovitch(недаступная спасылка). Birmingham Royal Ballet. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013. Праверана 26 June 2013.
  7. Bids for recognition. Праверана 6 July 2013.
  8. Fleet. Sophie Fedorovitch. Elvira Barney. Праверана 26 June 2013.
  9. а б Haslam, Nicholas (2009). Redeeming features : a memoir (1st ed.). New York: Alfred A. Knopf. p. 73. ISBN 9780307271679.
  10. а б Sophie Fedorovitch(недаступная спасылка). Birmingham Royal Ballet. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2015. Праверана 24 чэрвеня 2013.
  11. Mona Inglesby with Kay Hunter (2008). Ballet in the Blitz. Groundnut Publishing.
  12. Orpheus(недаступная спасылка). kennethmacmillan.com. MacMillan Estate. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 27 June 2013.

Спасылкі правіць