Свербігуз усходні

від раслін

Свербігуз усходні (Bunias orientalis)[3] — шматгадовая, радзей двухгадовая, травяністая расліна сямейства Капуставых.

Свербігуз усходні

Квітнеючая расліна з пладамі, якія завязаліся.
Аўстрыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bunias orientalis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23067
NCBI  358661
EOL  592420
GRIN  t:316931
IPNI  279703-1
TPL  kew-2686094

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Буйная расліна вышынёй да аднаго метра і больш, з дзідападобна-стрэлападобным у аснове ніжнім лісцем, ярка-жоўтымі кветкамі, сабранымі ў верхавінны парасонік, і пакрытымі цёмнымі бародаўкамі сцебламі і пладамі.

Арэал правіць

Першапачаткова распаўсюджаная, верагодна, на Каўказе, у XXI стагоддзі гэта расліна сустракаецца амаль па ўсёй Еўропе і Заходняй Сібіры, а таксама на ўсходзе і захадзе Паўночнай Амерыкі. На пашырэнне арэалу ў Еўропе істотна паўплывалі войны — свербігуз выкарыстоўвалі як фураж расійскія войскі, неспадзявана пераносячы яе плады на вялікія адлегласці.

Выкарыстанне правіць

Ядомая расліна, па смаку нагадвае хрэн, ўжываецца ў свежым выглядзе ў салатах, а таксама ў вараным і сушоным выглядзе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі правіць