Свет (газета)
газета
«Свет» (арыг. «Сьвет») — газета Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба «Змаганне». Выдавалася з 22 чэрвеня да 29 ліпеня 1929 у Вільні на беларускай мове штотыднёва. Выйшла 8 нумароў, 6, 7, 8-ы нумары канфіскаваны. Закрыта ўладамі.
«Свет» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 22 чэрвеня 1929 |
Спыненне публікацый | 29 ліпеня 1929 |
Палітычная прыналежнасць | Змаганне |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Асвятляла розныя бакі жыцця насельніцтва Заходняй Беларусі. Друкавала матэрыялы пра эканамічны і палітычны ўціск, звязаны з пачаткам сусветнага эканамічнага крызісу і пашырэннем у Еўропе, у т.л. і ў Польшчы, нацыянал-сацыялізму. Паведамляла пра беспрацоўе, масавыя палітычныя кампаніі да Дня барацьбы за мір (1 жніўня), дзейнасць гурткоў ТБШ, кааператываў, прафсаюзаў, разгромленую ўладамі Грамаду, фашызацыю грамадства, пагрозу вайны.
Літаратура
правіць- С. В. Говін. «Свет» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).